Размеркаванне імавернасцей
Размеркава́нне імаве́рнасцей — закон, які ставіць у адпаведнасць кожнаму інтэрвалу значэнняў імавернасць таго, што значэнне выпадковай велічыні патрапіць у гэты інтэрвал. Размеркаванне імавернасцей — асобны выпадак больш агульнага паняцця імавернаснай меры : функцыі, якая ставіць у адпаведнасць вымерным мноствам з вымернай прасторы імавернасці згодна з аксіёмамі Калмагорава. АзначэннеРазмеркаваннем выпадковай велічыні называецца імавернасная мера , зададзеная на σ-алгебры ўсіх барэлеўскіх мностваў з дапамогай роўнасці[1] Існуе таксама абагульненне гэтага азначэння на многавымерныя выпадковыя велічыні. Функцыя размеркаванняФункцыяй размеркавання выпадковай велічыні завецца функцыя , якая вызначаецца праз роўнасць Кожная функцыя размеркавання адпавядае толькі аднаму размеркаванню і наадварот, кожнае размеркаванне адназначна задае функцыю размеркавання[1] . Класіфікацыя размеркаванняўРазмеркаванні імавернасцей падзяляюцца паводле характарыстык іх функцый размеркавання на дыскрэтныя, абсалютна непарыўныя, сінгулярныя і змешаныя[1] . Дыскрэтнае размеркаванне![]() Размеркаванне выпадковай велічыні завецца дыскрэтным, калі яна прымае канечную або злічоную колькасць значэнняў. Для дыскрэтнага размеркавання існуе так званая функцыя імавернасці , якая ставіць у адпаведнасць кожнаму значэнню імавернасць таго, што выпадковая велічыня прыме гэтае значэнне: Калі колькасць значэнняў невялікая, дыскрэтнае размеркаванне можна задаць з дапамогай табліцы
, дзе і . Функцыя размеркавання мае выгляд . Прыклады дыскрэтных размеркаванняў:
Абсалютна непарыўнае размеркаванне![]() Размеркаванне выпадковай велічыні завецца абсалютна непарыўным, калі існуе неадмоўная функцыя , для якой і для кожнага барэлеўскага мноства праўдзіцца . Такая функцыя завецца шчыльнасцю імавернасці выпадковай велічыні . Для абсалютна непарыўных размеркаванняў функцыя размеркавання мае выгляд . Пры гэтым амаль усюды мае месца роўнасць , то бок шчыльнасць імавернасці ёсць вытворная ад функцыі размеркавання. Прыклады абсалютна непарыўных размеркаванняў:
Сінгулярнае размеркаванне![]() Сінгулярным называецца размеркаванне, функцыя размеркавання якога непарыўная, але яе пункты росту маюць лебегаву меру нуль. Такім чынам, вытворная функцыі амаль усюды роўная нулю. Прыклад такой функцыі — функцыя Кантара . Змешанае размеркаваннеЗмешанымі завуцца размеркаванні, якія не адносяцца ні да дыскрэтных, ні да непарыўных, ні да сінгулярных размеркаванняў. Іх функцыі размеркавання заўсёды можна прадставіць як выпуклую камбінацыю дыскрэтнай, непарыўнай і сінгулярнай функцыі размеркавання[1] : дзе , , — дыскрэтная, — абсалютна непарыўная, — сінгулярная функцыі размеркавання. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia