Эндру Віктар Шалі
Эндру Віктар Ша́лі (англ.: Andrew W. Schally; польск.: Andrzej Wiktor Schally; 30 лістапада 1926[1][2][…], Вільня, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка[5] — 17 кастрычніка 2024[3][4], Маямі-Біч, Фларыда) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1977 годзе разам з Ражэ Гіймэнам «за адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыўных гармонаў мозгу». БіяграфіяНарадзіўся 30 лістапада 1926 года ў Вільні. У 1950 годзе скончыў Лонданскі ўніверсітэт, у 1955 годзе — ўніверсітэт Мак-Гіла (Канада). З 1950 года працаваў у Лонданскім Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў. З 1957 года — ва ўніверсітэце Бейлара (г. Х’юстан, ЗША). З 1962 года ў шпіталі Адміністрацыі ветэранаў (г. Новы Арлеан, ЗША), з 1967 года — прафесар Новаарлеанскага ўніверсітэта. Навуковыя працы па выяўленні і вывучэнні хімічнай будовы, біялагічнай актыўнасці, сінтэзе і выкарыстанні ў клініцы гіпаталамічных рылізінг-гармонаў. Памёр 17 кастрычніка 2024 года ў Маямі-Біч (ЗША). Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia