Рольф Цынкернагель
Рольф Марцін Цынкерна́гель (ням.: Rolf Martin Zinkernagel, нар. 6 студзеня 1944[1][2][…], Рыэн[d], кантон Базель-Штат[3][4]) — швейцарскі вучоны ў галіне імуналогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1996 годзе разам з П. Догерці «за адкрыцці ў галіне імуннай сістэмы чалавека, у прыватнасці яе здольнасці выяўляць клеткі, заражаныя вірусам». БіяграфіяСкончыў Базельскі ўніверсітэт у 1968 годзе, дзе і працаваў. З 1971 года ў Лазанскім універсітэце. З 1973 года ў Аўстралійскім універсітэце (Канбера). З 1975 года ў клініцы медыцынскіх даследаванняў г. Ла-Джола (ЗША). З 1979 года ў Цюрыхскім універсітэце, з 1992 па люты 2008 год[9] дырэктар Інстытута эксперыментальнай імуналогіі ў Цюрыху. Аўтар навуковых прац па механізмах імуналагічнай талерантнасці, памяці, распазнавання клеткамі імуннай сістэмы мікробаў і малекул уласнага арганізма. Вызначыў ролю лімфацытаў (кілераў) у абароне ад вірусаў, антыцел у клетачным імунным адказе пры аўтаімунных рэакцыях у запаленчых працэсах. Замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1996), Аўстралійскай АН (1996), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1998), Лонданскага каралеўскага таварыства (1998). Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1994). Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia