Гюнтэр Блобель
Гюнтэр Блобель (ням.: Günter Blobel, нар. 21 мая 1936, г. Вальтэрсдорф, Германія, цяпер вёска Niegosławice (Польшча) — 18 лютага 2018, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1999 годзе «за выяўленне ў бялковых малекулах сігнальных амінакіслотных паслядоўнасцяў, адказных за адрасны транспарт бялкоў у клетцы»[6]. БіяграфіяГюнтэр Блобель нарадзіўся 21 мая 1936 года ў невялікай вёсцы Вальтэрсдорф у германскай правінцыі Ніжняя Сілезія (цяпер тэрыторыя Польшчы, Сілезскае ваяводства). У студзені 1945 года яго сям’я бегла з роднай Сілезіі ад надыходзячай Чырвонай Арміі. На шляху на захад яны прайшлі праз Дрэздэн, які пакінуў глыбокія ўражанні ў хлопчыка. Праз некалькі дзён Дрэздэн быў разбураны падчас катастрафічнай бамбардзіроўкі паміж 13 лютага і 15 лютага 1945 года. Сям’я магла назіраць гэта, знаходзячыся прыкладна ў 30 кіламетрах ад гатэля, а хлопчык зноў быў глыбока ўражаны, але вайна яшчэ не закончылася, і 19-гадовая сястра Блобеля была забіта праз некалькі тыдняў у цягніку падчас паветранай атакі і пахавана ў брацкай магіле. Пасля вайны Гюнтэр Блобель вучыўся ў гімназіі ў саксонскім горадзе Фрайберг. Скончыў Цюбінгенскі ўніверсітэт ў 1960 годзе ў Германіі. З 1967 года працаваў у Ракфелераўскім універсітэце (з 1976 года прафесар). Аўтар навуковых прац па вывучэнні малекулярных механізмаў транспарту бялкоў. Разам з іншымі выявіў увесь механізм транспарту і ў 1980 годзе сфармуляваў агульны прынцып сартавання бялкоў і іх дастаўкі ў клетачныя арганелы ці за межы клеткі (т.зв. «сігнальная гіпотэза»). Доктар філасофіі (1967). Член Нацыянальнай АН ЗША (1978), Папскай акадэміі навук (2001). Блобель таксама добра вядомы сваёй актыўнай падтрымкай аднаўлення Дрэздэна ў Германіі, стаўшы ў 1994 годзе заснавальнікам і прэзідэнтам некамерцыйнай карпарацыі «Сябры Дрэздэна, Inc». Ён ахвяраваў усе грошы, атрыманыя ад Нобелеўскай прэміі, на аднаўленне Дрэздэна, у прыватнасці, на аднаўленне Фраўэнкірхэ (завершана ў 2005 годзе) і будаўніцтва новай сінагогі. У Лейпцыгу ён займаўся аднаўленнем касцёла святога Паўла, які быў падарваны камуністычным рэжымам ва Усходняй Германіі ў 1968 годзе[7]. Асабістае жыццёБлобель працаваў ва ўніверсітэце Ракфелера ў Нью-Ёрку з 1968 года. Ён жыў у Верхнім Іст-Сайдзе Манхэтэна з жонкай і трыма англійскімі сетэрамі. Ён таксама ўваходзіў у склад дырэктараў Nestlé і Савет кіраўнікоў навукова-даследчага інстытута імя Скрыпс. Акрамя таго, ён з’яўляўся сузаснавальнікам і старшынёй навукова-кансультатыўнага савета Chromocell Corporation[8]. Уваходзіў у склад адборачнага камітэта па біялагічных і медыцынскіх навуках, які выбірае пераможцаў прэміі Шоу (англ.: Shaw Prize). Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia