Эргакальцыферол
Эргакальцыферо́л (вітамін D2) — адзін з найважнейшых кальцыферолаў. Галоўная крыніца эргакальцыферолу — алей, дрожджы, малако. Удзельнічае ў рэгуляцыі фосфарна-кальцыевага абмену. Мае стэроідную структуру, утвараецца пад уплывам ультрафіялетавых прамянёў з вітаміну D1, які ўтрымліваецца ў раслінах і мікраарганізмах. У печані ператвараецца ў 25-гідраксі-эргакальцыферол, потым у нырках у 1,25-дыгідраксі-эргакальцыферол, які ўзмацняе ўсмоктванне кальцыю і фасфатаў у кішэчніку, нырках і вывядзенне кальцыю з касцей. Гэта прыводзіць да павышэння ўтрымання кальцыю ў крыві. Эргакальцыферол валодае антыаксідантным і антыканцэрагенным дзеяннем. Пры недахопе эргакальцыферолу ў дзяцей развіваецца рахіт, у дарослых — размякчэнне касцей, карыес; лішак эргакальцыферолу выклікае ўтварэнне камянёў у нырках і інш. Прэпараты эргакальцыферолу (спіртавыя і масляныя растворы, дражэ) выкарыстоўваюць у медыцыне для прафілактыкі і лячэння рахіту і іншых парушэнняў абмену фосфару і кальцыю. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia