Эсек’ель Лавесі
Эсек’е́ль Іва́н Лаве́сі (ісп.: Ezequiel Iván Lavezzi; нар. 3 мая 1985, Вілья-Габернадор-Гальвес, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2007—2016). Пасля з’яўлення на Апенінах шматлікія СМІ адразу ж далі яму мянушку «новы Марадона»[3]. Кар’ераКлубнаяУ 2003 годзе ва ўзросце 17 гадоў Лавесі перайшоў з каманды «Бока Хуніярс» у склад сталічнага «Эстудыянтэса», дзе за адзін сезон забіў 17 галоў у 39 матчах. У 2004 годзе за мільён еўра Лавесі набыў італьянскі клуб «Джэноа» і ён адразу ж быў аддадзены ў арэнду аргенцінскаму клубу «Сан-Ларэнса». Пасля сезона ў Аргенціне ён вярнуўся ў «Джэноа», але з-за скандалу з дагаворнымі матчамі генуэзцаў адправілі ў Серыю C1, а Лавесі быў прададзены ў «Сан-Ларэнса» за 1,2 мільёна еўра. 5 ліпеня 2007 года «Напалі», які вярнуўся ў Серыю A і шукаў узмацнення для каманды, заключыў кантракт з Эсек’елем на 5 гадоў. Трансфер іграка каштаваў італьянскаму клуба 6 мільёнаў еўра, а Лавесі атрымаў у новай камандзе 7 нумар. У новай камандзе футбаліст адразу пачаў паказваць добрыя вынікі, у прыватнасці, ён зрабіў хет-трык у браму «Пізы» у матчы на Кубак Італіі. Свой першы гол у лізе ён правёў у браму «Удзінезэ» 2 верасня 2007 года. Пасля матча, які скончыўся перамогай «Напалі» з лікам 5:0, СМІ абвясцілі аб нараджэнні новай "неапалітанскай зоркі. 12 студзеня 2010 года Лавесі падоўжыў кантракт з «Напалі» да 2015 года[4]. 2 ліпеня 2012 года французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен» пацвердзіў інфармацыю аб падпісанні з Лавесі чатырохгадовага кантракту. Як паведамлялася, сума трансферу склала да 30 мільёнаў еўра[5]. У лютым 2016 года перайшоў у кітайскі клуб «Хэбэй Чайна Форчун»[6]. У лістападзе 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7]. МіжнароднаяЗа зборную Аргенціны Эсек’ель дэбютаваў 18 красавіка 2007 года ў матчы супраць зборнай Чылі. ДасягненніКлубныя«Сан-Ларэнса»:
«Напалі»:
«Пары Сен-Жэрмен»:
МіжнародныяАргенціна:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia