Радрыга Паласіа
Радры́га Себа́сціян Пала́сіа (ісп.: Rodrigo Sebastián Palacio; нар. 5 лютага 1982, Баія-Бланка, Аргенціна) — былы аргенцінскі футбаліст. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны. Паводле амплуа гуляў на пазіцыі нападніка. Кар’ераАргенцінскія выступыУ раннія гады Рыдрыга займаўся футболам у клубе свайго роднага горада «Уракан», пасля чаго некаторы час правёў у складзе «Банфілда». У 2005 годзе Паласіа быў набыты адным з наймацнейшых клубаў Аргенціны, «Бока Хуніярс», з якім дамогся мноства тытулаў як у нацыянальным чэмпіянаце, гэтак і ў міжнародных спаборніцтвах. «Джэноа»У ліпені 2009 года Радрыга падпісаў чатырохгадовы кантракт з італьянскім клубам «Джэноа», які заплаціў за яго пераход 5 млн долараў[3]. 23 жніўня 2009 года нападнік дэбютаваў у Серыі А сезона 2009—2010 гадоў, выйшаўшы на замену ў пачатку другога тайму матчу супраць «Ромы» (3:2)[4]. «Інтэрнацыянале»22 мая 2012 года прэзідэнт «Джэноа» Энрыка Прэцыёзі пацвердзіў, што Паласіа стане іграком «Інтэрнацыянале», пачынаючы з сезона 2012—2013 гадоў[5]. Міжнародная кар’ераВыступы Паласіа за «Бока Хуніярс» прыцягнулі ўвагу трэнера нацыянальнай зборнай Аргенціны Хасэ Пекермана, які вызваў іграка ў склад каманды. Дэбют Радрыга адбыўся 9 сакавіка 2005 года ў матчы супраць зборнай Мексікі, які скончыўся ўнічыю з лікам 1:1. Дасягненні«Бока Хуніярс»:
Аргенціна:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia