Эсек’ель Гарай
Эсек’ель Марсела Гарай Гансалес (ісп.: Ezequiel Marcelo Garay González; нар. 10 кастрычніка 1986, Расарыа, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2007—2015). Алімпійскі чэмпіён 2008 года. Клубная кар’ераФутболам Эсек’ель пачаў занімацца ў клубе з роднага горада Расарыа «Ньюэлс Олд Бойз», за які дэбютаваў у 18 гадоў у хатнім матчы супраць клуба «Хімнасія і Эсгрыма». У снежні 2005 года Гарай далучыўся да клуба Ла Лігі «Расінг», згуляўшы за каманду 7 поўных матчаў. Клуб з Кантабрыі ў той сезон ледзь пазбег вылету, заняўшы 17 месца. Наступны сезон Гарай згуляў вельмі шыкоўна, гэта значыць у 31 гульні ён забіў 9 галоў, столькі з абаронцаў з буйных еўрапейскіх лігаў забіў у той год толькі абаронца «Інтэра» Марка Матэрацы (9). У гульнях супраць «Рэала» Гарай адзначыўся тройчы: у хатняй перамозе 2:1[4] і пры гасцявой паразе з лікам 1:3. «Расінг» скончыў чэмпіянат на высокім для сябе 10 месцы. 18 мая 2008 года «Рэал» выкупіў трансфер аргенцінца, аднак даў дазвол адгуляць гульцу ў клубе яшчэ адзін сезон у арэндзе. Сума ўгоды склала каля 10 млн еўра. З лета 2009 года Эсек’ель стаў выступаць за «Рэал». У першым сезоне ён правёў у чэмпіянаце 20 матчаў і дапамог камандзе стаць віцэ-чэмпіёнам Іспаніі, аднак з прыходам улетку 2010 года на трэнерскі масток «сметанковых» Жазэ Маўрынью, Гарай страціў месца ў асноўным складзе. 5 ліпеня 2011 года ігрок перайшоў у партугальскую «Бенфіку» за 5,5 млн еўра, падпісаўшы кантракт на чатыры гады[5]. Паводле дагавора ў адваротным кірунку адправіўся Фабіу Куэнтран. У пачатку 2014 года рэгулярна хадзілі чуткі пра магчымы пераход Эсек’еля ў склад піцерскага «Зеніту». 25 чэрвеня 2014 года расійскі клуб «Зеніт» падпісаў Гарая, выклаўшы за іграка 15 млн еўра, пры гэтым партугальскі клуб атрымаў толькі 6 млн еўра, гэта значыць 40 % ад сумы. Астатнюю частку сумы атрымаў мадрыдскі «Рэал»[6]. 31 жніўня 2016 года перайшоў у «Валенсію»[7]. Пакінуў каманду па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2020 года[8]. У ліпені 2021 года, пасля года без клуба, абвясціў аб завяршэнні кар’еры. Міжнародная кар’ераЭсек’ель выклікаўся ў склад моладзевай зборнай Аргенціны, яго партнёрамі па той зборнай былі Серхіа Агуэра, Фернанда Гага, Ліянель Месі і іншыя. Гарай дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны 22 жніўня 2007 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвегіі, дзе аргенцінцы саступілі з лікам 1:2. ДасягненніКлубныя«Ньюэлс Олд Бойз»
«Рэал»
«Бенфіка»
«Зеніт»
«Валенсія»
МіжнародныяАргенціна Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia