Эхінацэя пурпуровая

Эхінацэя пурпуровая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Echinacea purpurea (L.) Moench, 1794


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37281
NCBI  53751
EOL  467544
GRIN  t:14799
IPNI  1174497-2
TPL  gcc-135149

Эхінацэ́я пурпуровая[1] (Echinacea purpurea) — від кветкавых раслін роду Эхінацэя (Echinacea) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з часопіса «The Botanical Magazine», vol. 1., no. 2 (1792)

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 90—120[1] см са стрыжнёвым карэнішчам. Сцябло прамое, разгалінаванае, зялёнага колеру з карычневымі штрыхамі. Лісце простае, суцэльнае. Прыкаранёвае лісце ў разетцы, на доўгіх чаранках, зубчастае па краі, звужанае да чаранка. Сцябловае — сядзячае, чаргаванае, ланцэтнай формы, шурпатае. Суквецце — кошык дыяметра да 5 см і болей. Язычковыя кветкі пурпуровага колеру, трубчастыя — чырвона-карычневыя. Плод — сямянка з чубком.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна паходзіць з Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна, зімаўстойлівая, мезафіт і эўтроф[2]. Пераносіць лёгкі цень. Цвіце ў ліпеніжніўні. Плады паспяваюць у верасні. Размнажаецца насеннем і дзяленнем карэнішча.

Выкарыстанне

Лекавая і дэкаратыўная расліна.

Сінонімы

Зноскі

  1. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Эхинацея пурпурная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya