Эчміядзінскі кафедральны сабор
Эчміядзінскі кафедральны сабор (арм.: Էջմիածնի Մայր Տաճար, ад ст.-арм. Էջ Միածինն [ɛːʤ miɑʦʼinn] — «Сашэсце Адзінароднага»[2]) — галоўны храм Армянскай апостальскай царквы, прастол Вярхоўнага Патрыярха Каталікоса Усіх Армян у 303—484 гг., і зноў з 1441 года. Размешчаны ў горадзе Вагаршапаце Армавірскае вобласці Арменіі. З 2000 года ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Узведзены ў IV—V стагоддзях сабор лічыцца адным з самых старажытных хрысціянскіх храмаў у свеце. За ўсю сваю гісторыю ён зведаў мноства рэканструкцый. Першапачаткова, як і іншыя храмы, ён уяўляў сабой прамавугольны будынак, але пазней быў перабудаваны ў цэнтральна-купальны сабор. З часам будынак дапоўніўся званіцай, ратондамі, рызніцай і іншымі пабудовамі. Гісторыя![]() Будаўніцтва сабора звязана з іменем цара Трдата III і каталікоса святога Грыгорыя Асветніка. Паводле падання, Трдат III загадаў закідаць камянямі 35 сясцёр-манашак, пасля чаго звар’яцеў. Адзін са зняволеных хрысціян па імені Грыгорый (які стаў вядомым пад імем Грыгорый Асветнік) вылечыў яго і звярнуў у хрысціянства, пасля чаго прыкладу свайго кіраўніка рушыла ўслед усё насельніцтва Арменіі. Месца ж для храма было паказана Грыгорыю Асветніку самім Ісусам Хрыстом, адкуль і паходзіць назва. Раней жа тут праводзіліся язычніцкія абрады і пакланенні мясцовым багам. Эчміядзінскі сабор будаваўся не адно стагоддзе. Першапачаткова Сабор быў пабудаваны з дрэва ў форме базілікі. Але ўжо ў V стагоддзі быў перабудаваны, яму была нададзена крыжападобная форма, увянчаная купалам. У VII стагоддзі Сабор быў перабудаваны ў камені. У XVII стагоддзі над саборам узвялі новы сучасны купал і трох’ярусную званіцу. У XVIII стагоддзі з трох бакоў Сабора былі ўзведзены шасцікалонныя ратонды. У ХХ стагоддзі была ажыццёўлена грунтоўная рэстаўрацыя. Былі ўмацаваны калоны і аркі, якія падтрымліваюць купал, а сам купал быў абліцаваны свінцом. З мармуру быў пабудаваны новы алтар. Мармурам была выкладзена і падлога царквы. Былі абноўлены і дапоўнены роспісы ўнутры храма. Галерэя
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia