Эчміядзінскі манастыр
Эчміядзінскі манастыр (арм.: Էջմիածնի Մայր Տաճար ад стар.-арм. Ej Miacinn — «Сашэсце Адзінароднага»[1]) — манастыр Армянскай апостальскай царквы, месцазнаходжанне прастола Вярхоўнага Патрыярха Каталікоса Усіх Армян у 303—484 гг., і зноў з 1441 года. Размешчаны ў горадзе Вагаршапат, Армавірская вобласць, Арменія. Тут размешчаны Эчміядзінскі кафедральны сабор і багаслоўскія навучальныя ўстановы. Уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. ГісторыяБудаўніцтва сабора звязана з імем цара Трдата III і Каталікоса Грыгорыя Асветніка. Паводле легенды, Трдат III загадаў закідаць камянямі дзяўчыну-хрысціянку, пасля чаго звар’яцеў. Адзін са зняволеных хрысціян па імені Грыгорый (які стаў вядомым пад імем Грыгорый Асветнік) вылечыў яго і звярнуў ў хрысціянства, пасля чаго са свайго кіраўніка ўзяло прыклад усё насельніцтва Арменіі. Месца ж для храма было паказана Грыгорыю Асветніку самім Ісусам Хрыстом — раней тут праводзіліся паганскія абрады і пакланенні мясцовым багам. Неўзабаве пасля ўвядзення ў Арменіі хрысціянства як дзяржаўнай рэлігіі, у 303 годзе быў узведзены драўляны сабор[2], які ў V і VII стст. быў перабудаваны ў камені. Званіца пабудавана ў 1653—1658 гг., рызніца — у 1869 годзе. У інтэр’еры сабора захаваліся фрэскі, створаныя на мяжы XVII і XVIII стагоддзяў (Аўнатан Нагаш), а таксама ў канцы XVIII стагоддзя (А. Аўнатанян). У комплекс манастыра ўваходзяць трапезная (першая палова XVII стагоддзя), гасцініца (сярэдзіна XVIII стагоддзя), дом каталікоса (1738—41), школа (1813), каменны вадаём (1846) і іншыя пабудовы. У савецкі час збудаваны шматлікія жылыя дамы і грамадскія будынкі. Грэчаскі мітрапаліт Хрысанф Неапатраскі, які пабываў у XVIII стагоддзі ў манастыры, у сваім «Тлумачэнні» расійскаму генерал-фельдцэйхмайстру князю Платону Аляксандравічу Зубаву, кажучы пра каталікоса і манастыр адзначаў:
У Эчміядзіне таксама знаходзяцца храм Святой Рыпсімэ (618), купальная базіліка Гаянэ (630, рэстаўравана ў 1652) з трохарачным гавітам (1683), царква Шакагат (1694). У саборы размешчаны музей з калекцыяй твораў сярэдневяковага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (заснаваны ў 1955). Галерэя
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia