Юлій Раманавіч Лысоў
Юлій Раманавіч Лысоў (17 сакавіка 1925, г. Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар, мастак. БіяграфіяУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1953 г. Удзельнічаў у выстаўках з 1958. Працаваў у Белдзяржпраекце, галоўным архітэктарам праектаў у Гомельскім філіяле Белдзяржпраекта, у Белпрампраекце, галоўным архітэктарам аддзелаў у Белдзіпрахарчпраме, Белдзіпрагандлі, з 1973 па 1981 г. — дацэнт Беларускага політэхнічнага інстытута. Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражывае ў Мінску. ТворчасцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): прамвузлы ў Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гомелі (1962— 67), генпланы малых гарадоў Беларусі (1957—1959), помнікі У. І. Леніну, камсамольцам (1964) у Гомелі, ахвярам фашызму ў Браславе, Жлобіне, Смаленску (1958—1970). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia