Юлія Уладзіміраўна Хіраска
Юлія Уладзіміраўна Хіра́ска (14 мая 1906, вёска Вомельна, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 26 кастрычніка 1985) — беларуская артыстка балета. Біяграфія![]() Дачка святара Уладзіміра Рыгоравіча Хіраскі. Вучылася ў прыватнай харэаграфічнай студыі К. Алексютовіча ў 1921—1925 гадах. З 1921 года артыстка балета БДТ-1, з 1930 года салістка Дзяржаўнай эстрады, у 1933—1959 гадах — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Падчас вайны праца ў канцэртных брыгадах Паўночна-Заходняга і Калінінскага франтоў. Медалі «За доблесную працу ў ВАВ 1941–1945 гг.» і «За перамогу над Германіяй у ВАВ 1941–1945 гг.» Жонка спевака І. М. Балоціна ТворчасцьТанцоўшчыца характарнага плана. У складзе творчых брыгад удзельнічала ў пастаноўцы балетаў «Салавей» М. Крошнера, «Палымяныя сэрцы» В. Залатарова. Сярод партый: Хмара («Князь-возера» Залатарова), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р. Гліэра), Чага («Князь Ігар» А. Барадзіна), Сяброўка («Капелія» Л. Дэліба), а таксама характарныя танцы ў балетах «Раймонда» А. Глазунова, «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні, «Арлекінада» Р. Дрыга). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia