Юніс Кенэдзі Шрайвер
![]() Юніс Кенэдзі Шрайвер (англ.: Eunice Kennedy Shriver, 10 ліпеня 1921 — 11 жніўня 2009) — амерыканская актывістка, прадстаўніца клана Кенэдзі , арганізатар і першаасноўніца першых міжнародных спецыяльных Алімпійскіх гульняў для людзей, якія пакутуюць на разумовую адсталасць. БіяграфіяПрадстаўніца знакамітай дынастыі Кенэдзі , Юніс нарадзілася ў Бруклайне, штат Масачусетс, і была пятым па ліку дзіцем у вялікай сям’і. Атрымала сацыялагічную адукацыю ў Стэнфардскім універсітэце, падчас Другой сусветнай вайны працавала ў Дзяржаўным дэпартаменце, затым у Міністэрстве юстыцыі ЗША, дзе займалася пытаннямі падлеткавай злачыннасці, працавала сацыяльным работнікам у жаночай турме, у прытулку для падлеткаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе, у судзе па справах непаўналетніх[10]. Затым яна зацікавілася сацыяльнымі праблемамі людзей з рознымі разумовымі адхіленнямі і сваю далейшую дзейнасць прысвяціла іх вырашэнню. 23 мая 1953 года яна абвянчалася з Сарджэнтам Шрайверам , пасля бачным членам Дэмакратычнай партыі ЗША, кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ад гэтай партыі, а таксама сенатарам штата Масачусетс (з 1973 года). У гэтым шлюбе нарадзілася пяцёра дзяцей. У 1960 годзе Юніс Кэнэдзі актыўна дапамагала свайму старэйшаму брату Джону Кенэдзі у арганізацыі і правядзенні паспяховай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. У чэрвені 1963 года яна адкрыла ў сваім доме ў Мэрылендзе летні дзённы лагер для дзяцей і дарослых з парушэннем інтэлекту — для таго каб вывучыць іх здольнасці да розных відаў спорту і фізкультуры. Уся яе праца па гэтым кірунку вылілася ў выніку ў арганізацыю першых міжнародных Спецыяльных Алімпійскіх Гульняў, якія адбыліся ў ліпені 1968 года на воінскім полі ў Чыкага. У снежні таго ж года была створана Спецыяльная Алімпіяда, якая атрымала статус дабрачыннай арганізацыі. У 1988 годзе на XV зімовых Алімпійскіх гульнях у Калгары прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Хуан Антоніа Самаранч падпісаў з Юніс Кенэдзі пагадненне, згодна з якім Спецыяльная Алімпіяда атрымала права выкарыстоўваць у сваёй назве слова «алімпійскі». З тых часоў спецыяльныя гульні маюць статус Алімпійскіх, і праводзяцца да цяперашняга часу. Галоўная заслуга Юніс у тым, што яна змагла даказаць: рэгулярныя заняткі фізічнай культурай, удзел у спаборніцтвах дапамагаюць разумова адсталым людзям набываць навыкі працы і калектыўных усвядомленых дзеянняў, вучаць іх выступаць мэтанакіравана і арганізавана. Гэта стварае магчымасці для паступовай адаптацыі да рэальных жыццёвых умоў і інтэграцыі ў грамадства[11]. За актыўную дабрачынную дзейнасць, прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган у 1984 годзе узнагародзіў Юніс Кенэдзі вышэйшай дзяржаўнай узнагародай ЗША — медалём Свабоды. У апошнія гады жыцця, нягледзячы на сталы ўзрост і цяжкую хваробу (пакутавала на хваробу Адысана ), працягвала ўдзельнічаць у сацыяльным жыцці краіны. Ва ўзросце 88 гадоў, незадоўга да смерці была дастаўлена ў клініку гарадка Хаяніс (штат Масачусетс) у крытычным стане, дзе неўзабаве і памерла ад эндакрыннай хваробы Адысана[12]. Сям’яЮніс Кэнэдзі Шрайвер была пятым дзіцем Джозефа і Розы Кенэдзі , трое яе братоў — таксама палітычныя дзеячы ЗША:
Яна была замужам за Робертам Сарджэнтам Шрайверам (1915—2011), бачным палітыкам ЗША ад дэмакратычнай партыі, з якім мелі пецярых дзяцей:
Усяго ў Юніс Шрайвер было пяцёра дзяцей і 13 унукаў. АсобаПа ўспамінах Жаклін Кенэдзі, яе свёкар Джозэф Кенэдзі казаў пра сваю дачку: «Канкурэнцыя рухае намі. Гэта адносілася і да жанчын. Фактычна Юніс была больш энергічная, чым Джэк і Бобі. Калі б яна была мужчынам, то стала б прэзідэнтам.»[13]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia