Арнольд Шварцэнэгер
Арнольд Алоіз Шварцэнэгер (ням.: Arnold Alois Schwarzenegger; нар. 30 ліпеня 1947[1][2][…], Таль-Грац, акупаваная саюзнікамі Аўстрыя[d][3]) — амерыканскі культурыст (1964—1975, 1980), акцёр, кінарэжысёр, кінапрадзюсар (1970—цяперашні час), палітык (з 2003), прадпрымальнік. Спартыўная кар’ераУладальнік шэрагу прэмій па бодзібілдынгу, у тым ліку сяміразовы ўладальнік тытула «Містар Алімпія». Аўтар кнігі «Класічная энцыклапедыя бодзібілдынгу», «Новая энцыклапедыя бодзібілдынгу», «Выхаванне культурыста». Складальнік зборніка індывідуальных трэніровачных праграм. Кар’ера ў кіноПершую ролю ў кіно атрымаў у 22 гады. «Геркулеса ў Нью-Ёрку» ён выконваў пад псеўданімам Стронг — на той момант для Галівуда яго сапраўднае прозвішча было занадта складаным для вымаўлення. Пасля выканаў галоўныя ролі ў такіх фільмах, як «Конан-варвар» (1982), «Тэрмінатар» (1984), «Каманда» (1985), «Драпежнік» (1987), «Чалавек бяжыць» (1987), «Поўны ўспамін» (1990), «Тэрмінатар 2: Судны дзень» (1991), «Праўдзівая хлусня» (1994), «Знішчальнік» (1996), «Канец дзён» (1999), «Тэрмінатар 3: Паўстанне машын» (2003) і інш. Мае шэраг прэмій у кінематографе[8]. Палітычная кар’ераПалітык-рэспубліканец. 38-ы губернатар Каліфорніі (абраны ў 2003 годзе, перавыбраны ў 2006). Паўнамоцтвы губернатара мінулі ў 2011 годзе. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia