Юрый Іосіфавіч Наркевіч

Юрый Іосіфавіч Наркевіч
старшыня Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта[d]
старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў[d]
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі[d]
6 снежня 2019 — 12 красавіка 2024
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024

Нараджэнне 2 лютага 1964(1964-02-02) (61 год)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Юрый Іосіфавіч Наркевіч (нар. 2 лютага 1964, в. Слабада, Нясвіжскі раён) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 лютага 1964 года ў в. Слабада Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці[1].

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Планаванне сельскай гаспадаркі»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1].

Праходзіў службу ў радах Савецкай арміі[1].

Працаваў старшым эканамістам, галоўным эканамістам у калгасах Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці; намеснікам старшыні Іванаўскага райвыканкама; кіраўніком аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк» (г. Іванава); старшынёй Бярозаўскага райвыканкама; кіраўніком спраў Брэсцкага аблвыканкама; старшынёй Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў[1].

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[1].

Член Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь»[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Пружанскай акругі № 9. Старшыня Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Член Савета Палаты прадстаўнікоў[1].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, іншымі ўзнагародамі[1].

Сям’я

Жанаты, мае сына[1].

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya