Юрый Аляксеевіч Курбыка
Юрый Курбыка (нар. 26 лютага 1956, Мінск) — беларускі футбаліст, які завяршыў кар’еру. Гуляў на пазіцыі брамніка. Клубная кар’ераВыхаванец мінскай СДЮШАР № 5 трапіў у мінскае «Дынама» ў 1973 годзе, а яго дэбют за асноўны склад здарыўся ў самым першым матчы сезона 1974 года, калі выйшаў на замену ў матчы першага тура чэмпіянату СССР першай лігі супраць «Спартака» з Арджанікідзэ. У 1982 годзе разам з камандай становіцца чэмпіёнам Савецкага Саюза, прыняшы ўдзел у сямі гульнях. У 1986 годзе пакінуў каманду і адправіўся на працу ў міністэрства ўнутраных спраў. Аднак праз год галкіпер вырашыў вярнуцца ў вялікі спорт і з’ехаў у Ташкент, але ўжо ў другой палове чэмпіянату 1988 года галкіпер зноў вярнуўся ў Мінск, дзе выступаў да 1992 года. ДасягненніРазам з мінскім «Дынама» Курбыка стаў чэмпіёнам БССР у 1975 годзе, сярэбраным прызёрам у 1977 годзе. Чэмпіён Савецкага Саюза і ўладальнік бронзавых медалёў у 1983 годзе. У 1992 годзе стаў уладальнікам чэмпіёнскіх медалёў першынства Беларусі, а таксама ўладальнікам Кубка Беларусі. У год залатога дубля Курбыка быў капітанам мінскага «Дынама». У 1991 годзе Курбыка стаў найлепшым футбалістам Беларусі[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia