Сяргей Анатолевіч Гоцманаў
Сяргей Гоцманаў (27 сакавіка 1959, в. Карасун, Казахская ССР, СССР) — беларускі футбаліст, які іграў за зборную СССР у 1980-я гады. 4 разы прызнаваўся лепшым футбалістам Беларусі (1983, 1985, 1987, 1989). Кар’ера«Дынама» МінскУ 1979 годзе быў запрошаны ў мінскае «Дынама». У складзе гэтай каманды ён выйграў чэмпіянат СССР у 1982 годзе пад кіраўніцтвам Эдуарда Малафеева. Зборная СССРСвой першы міжнародны матч ён сыграў супраць Фінляндыі 15 мая 1984 года, другая міжнародная сустрэча адбылася 2 чэрвеня 1984 года, калі зборная СССР іграла супраць Англіі на стадыёне «Уэмблі». У 1988 годзе на Чэмпіянаце Еўропы, Гоцманаў быў удзельнікам савецкай каманды ў дзвюх гульнях у групе Б (якую зборная СССР узначаліла), таксама ў абедзвюх дафінальных гульнях і ў фінальнай гульні, у якой савецкая зборная прайграла Нідэрландам з лікам 0:2. Пад час гульні за «Дынама» Мінск і зборную СССР Гоцманаў абвяшчаўся беларускім футбалістам года ў 1983, 1985, 1987 і 1989 гадах. У АнглііУ лютым 1990 года Гоцманава запрасілі ў англійскі клуб «Брайтан энд Хоўв Альбіён» на некантрактнай аснове і ён забіў чатыры галы за 16 гульняў. Пад час нядоўгага знаходжання ў клубе «Голдстан Граўнд» (Goldstone Ground) Гоцманаў стаў культавай фігурай на полі. У адной з гульняў ён паказаў клас, калі абыграўшы брамніка перад забіццём голу ён адсалютаваў заўзятарам. «Альбіён» хацеў падпісаць кантракт з Гоцманавым, але не змог перабіць прапанову «Саўтгемптана» і футбаліст перайшоў у «Саўт». Гульня ў «Саўгемптане» не склалася, за ўвесь сезон 1990 года Гоцманаў згуляў толькі чатырнаццаць гульняў. Позняя кар’ераУ верасні 1991 года Гоцманаў перайшоў у Нямецкую лігу, дзе сыграў адзін сезон за «Гале 1896» (VfL Halle 1896) перад вяртаннем у Мінск, дзе быў запрошаны ў клуб «Дынама-93». Пасля распаду СССР ён сыграў тры гульні за зборную Беларусі, сыграўшы першую гульню 28 кастрычніка 1992 года супраць зборнай Украіны з лікам 1:1. У сярэдзіне 1990-х гадоў Гоцманаў пераехаў у ЗША ў клуб «Мінесота Тандэр». Яго жонка Вольга была трэнерам беларускай нацыянальнай зборнай па гімнастыцы. Цяпер Гоцманаў жыве ў Вудберы (Мінесота), дзе трэнеруе мясцовую моладзевую каманду па футболе. Яго сын, Аляксандр Гоцманаў, іграў у «Каларада Рэпідс», перад пераходам у «Мінесота Тандэр». Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia