Сяргей Вячаслававіч Крывец
Сяргей Крывец (нар. 8 чэрвеня 1986, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Вяра Леха» з Познані. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2016). Футбаліст года Беларусі (2014). Клубная кар’ераКар’ера Сяргея пачыналася ў Гродна, дзе ён займаўся ў ДЮСШ «Белкард», пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сямерыкава. У 2003 годзе трапіў у склад мінскага «Лакаматыва». Па выніках чэмпіянату ў Першай лізе 2004 года «Лакаматыў» атрымаў права выступаць у Вышэйшай лізе, а Сяргей стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клуба. У 2006 годзе Крывец перайшоў у БАТЭ, у складзе якога наступныя 4 гады запар станавіўся чэмпіёнам Беларусі. Сяргей Крывец — аўтар першага гола, забітага беларускімі клубамі ў асноўнай сетцы Лігі чэмпіёнаў (БАТЭ — «Ювентус» 2:2, Мінск, 30 верасня 2008 года). У 2009 годзе па выніках апытання, якое праводзілася газетай «Прессбол», Сяргей быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату. У снежні 2009 года Крывец перайшоў у польскі «Лех» з Познані. «Лех» у сезоне 2009/10 стаў чэмпіёнам Польшчы. Сяргей правёў 13 матчаў і забіў 3 галы. У ліпені 2012 года перайшоў у клуб «Цзянсу Сайнці» з кітайскага горада Нанкін[5], дзе спачатку рэгулярна гуляў у аснове, але з мая 2013 года перастаў з’яўляцца на полі. У ліпені 2013 года вярнуўся ў БАТЭ, падпісаўшы трохгадовы кантракт[6]. 23 ліпеня 2013 года ў адказным матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць карагандзінскага «Шахцёра» не забіў пенальці, у выніку БАТЭ саступіў 0:1 і вылецеў з розыгрышу Лігі чэмпіёнаў. Пазней у чэмпіянаце Беларусі тройчы аформіў дубль у браму салігорскага «Шахцёра», дзякуючы чаму БАТЭ здолеў перагнаць гэты клуб і атрымаць чарговае чэмпіёнства. У сезоне 2014 Сяргей стаў выступаць на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка. Неўзабаве ён узначаліў як спіс найлепшых бамбрадзіраў, так і спіс найлепшых асістэнтаў чэмпіянату. Дапамог БАТЭ прайсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў 2014/15: 5 жніўня 2014 года ў адказным матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда супраць «Дэбрэцэна» на другой дададзенай хвіліне забіў гол, які вывеў БАТЭ ў раўнд плэй-оф. 28 жніўня 2014 года перайшоў у французскі клуб «Мец»[7]. Спачатку трывала гуляў у аснове, 20 верасня 2014 года забіў свой першы гол за «Мец» — у браму «Бастыі» (выніковы лік 3:1). Але потым Сяргей стаў атрымоўваць менш часу на полі, а з сакавіка 2015 года ўвогуле не выхадзіў, нярэдка нават не трапляючы ў заяўку. Па выніках сезона 2014/15 «Мец» страціў месца ў Лізе 1. На наступны сезон Крывец застаўся ў камандзе, аднак у першай палове сезона не выхадзіў на поле. У пачатку 2016 года, пасля змены галоўнага трэнера, стаў трапляць у склад, але замацавацца ў аснове не здолеў. У чэрвені 2016 года датэрмінова разарваў кантракт з «Мецам»[8]. 14 ліпеня 2016 года падпісаў аднагадовы кантракт з плоцкай «Віслай», якая вярнулася ў польскую Экстраклясу[9]. Рэгулярна гуляў за аснову «Віслы», толькі ў красавіку 2017 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона 2016/17. У чэрвені 2017 года стала вядома, што «Вісла» не будзе падаўжаць кантракт з Крыўцом і той пакідае клуб[10]. У ліпені 2017 года падпісаў кантракт з польскім футбольным клубам «Арка» (Гдыня) тэрмінам на адзін год з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год[11]. Аднак, на полі ў складзе «Аркі» з’яўляўся нерэгулярна, правёў у Экстраклясе ўсяго 10 матчаў. У чэрвені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Дынама»[12]. У брэсцкай камандзе замацаваўся ў аснове. Сезон 2019 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы. У 2020 годзе вярнуўся ў аснову, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2021 года падпісаў кантракт з познаньскім «Лехам», каб далучыцца да рэзервовай каманды «Лех II» з трэцяга дывізіёна Польшчы[13]. У чэрвені 2022 года пакінуў каманду і вырашыў завяршыць кар’еру[14], аднак пазней далучыўся да створанага заўзятарамі клуба «Вяра Леха» з шостага дывізіёна[15]. Міжнародная кар’ераВыступаў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі. У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 2 лютага 2008 года ў таварыскім матчы супраць Ісландыі. У далейшым трывала выклікаўся ў зборную, але пасля пераезду ў Кітай улетку 2012 года перастаў трапляць у асноўную каманду. Пасля вяртання ў БАТЭ дзякуючы добрай гульні ў чэмпіянаце зноў атрымаў выклік у зборную ў кастрычніку 2013 года. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia