Сяргей Віталевіч Гурэнка
Сярге́й Віта́левіч Гурэ́нка (нар. 30 верасня 1972, Гродна, БССР) — беларускі футбаліст і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (1994—2006). У якасці трэнера ўзначальваў мінскае «Дынама» (2009—2010, 2017—2018, 2019—2020), жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» (2010—2012), салігорскі «Шахцёр» (2021). Кар’ера футбалістаЭкс-капітан беларускай зборнай; дэбютаваў 25 мая 1994 года ў таварыскай гульні з Украінай (1:3); экс-рэкардсмен нацыянальнай каманды па колькасці згуляных матчаў — 80, забіў тры мячы. У кастрычніку 2009 года Аляксандр Кульчы згуляў свой 81-ы матч за зборную і апярэдзіў Гурэнку. Уваходзіць у Клуб Сяргея Алейнікава. У красавіку 2014 года ў якасці аматара быў заяўлены ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі за мінскі «Партызан»[3], куды яго запрасіў былы аднаклубнік Андрэй Лаўрык. 27 красавіка 2014 года дэбютаваў за «Партызан» у матчы супраць «Клецка»[4]. Кар’ера трэнераГалоўны трэнер мінскага «Дынама» (2009—2010), «Тарпеда» (Жодзіна) (2010—2012). У 2012 годзе зноў апынуўся ў мінскім «Дынама», дзе заняў пасаду спартыўнага дырэктара. У міжсезонні 2012—2013 гадоў быў адным з галоўных арганізатараў запрашэння ў «Дынама» такіх ігракоў, як Аднан Захіравіч, Крысціян Абадо і Дзмітрый Сычоў (апошні гуляў разам з Гурэнкам у маскоўскім «Лакаматыве»). У красавіку 2013 года перайшоў на трэнерскую працу ў расійскі «Краснадар»[5], дзе стаў асістэнтам Славалюба Мусліна, але ўжо ў жніўні 2013 года разам з Мусліным пакінуў гэты клуб[6]. У лютым 2014 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Спартака» з Нальчыка[7]. У чэрвені 2014 года зноў стаў асістэнтам Славалюба Мусліна, на гэты раз у пермскім «Амкары»[8]. У снежні 2014 года ўслед за Мусліным пакінуў пасаду трэнера пермякоў[9]. У чэрвені 2015 года ўвайшоў у трэнерскі штаб бельгійскага «Стандарда», які незадоўга да таго ўзначаліў Муслін[10]. Аднак, ужо ў жніўні разам з сербскім трэнерам быў адпраўлены ў адстаўку, асноўнай прычынай якой стаў невыхад у групавы этап Лігі Еўропы[11]. Са снежня 2015 года пачаў працу ў юнацкай камандзе мінскага «Дынама»[12], а з пачатку наступнага сезона ўзначаліў дубль мінчан. У маі 2016 года дадаткова прыняў прапанову Славалюба Мусліна быць яго асістэнтам у зборнай Сербіі[13][14]. У маі 2017 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера мінчан Сяргея Бароўскага, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[15] і неўзабаве зацверджаны на пасадзе. Пры гэтым застаўся ў штабе зборнай Сербіі, якая разам з Гурэнкам трапіла ў фінальную частку чэмпіянату свету 2018. Аднак у лістападзе 2017 года, неўзабаве пасля адстаўкі Мусліна, услед за ім пакінуў сербскую зборную[16]. У сезоне 2017 «Дынама» на чале з Гурэнкам заняла другое месца ў чэмпіянаце Беларусі, набраўшы роўную колькасць ачкоў з чэмпіёнам БАТЭ і саступіўшы першае месца па дадатковых паказчыках. У сезоне 2018 дынамаўцы атрымалі бронзавыя медалі чэмпіянату. У студзені 2019 года стала вядома, што Гурэнка па заканчэнні кантракта пакідае пасаду галоўнага трэнера мінчан[17]. У чэрвені 2019 года зноў стаў трэніраваць «Дынама»[18]. Аднак, выступы каманды атрымаліся няўдалымі — «Дынама» выбыла з Лігі Еўропы ў першым раўндзе, у чэмпіянаце Беларусі 2019 засталося без медалёў, у пачатку 2020 года выбыла з Кубка Беларусі, а ў чэмпіянаце ішло ў ніжняй частцы табліцы. У красавіку 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[19]. У лютым 2021 года ўзначаліў літоўскі «Рыцярэй»[20], які пад кіраўніцтвам Гурэнка знаходзіўся ў ніжняй частцы табліцы. У маі 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў пасаду ў літоўскім клубе[21]. У ліпені 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра»[22]. Пад кіраўніцтвам Гурэнкі «Шахцёр» выбыў з Лігі канферэнцый і Кубка Беларусі. У верасні 2021 года, пасля паражэння ад БАТЭ (0:1), пакінуў салігорскі клуб[23]. У чэрвені 2023 года стаў галоўным трэнерам расійскай «Уфы»[24]. У жніўні 2023 года быў звольнены з пасады[25]. У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[26]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia