Юрый Генадзевіч Васюцін
Юрый Васюцін (нар. 20 ліпеня 1978, Орша, БССР) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у клубе «Віцебск». Клубная кар’ераВыхаванец віцебскага футбола, з 1996 года выступаў за мясцовы клуб (у розны час называўся «Лакаматыў-96», «Лакаматыў» і «Віцебск»). Некаторы час выступаў за фарм-клуб «Лакаматыва-96» — «Лакаматыў» — у ніжэйшых лігах. З сезона 2000 трывала замацаваўся ў асноўнай камандзе, хоць неаднаразова саступаў месца ў аснове іншым брамнікам. У ліпені 2010 года ў кубкавым матчы супраць светлагорскага «Хіміка» выйшаў на замену ў канцы матча ў якасці палявога іграка і забіў гол, які дапамог «Віцебску» атрымаць перамогу 3:2 і прайсці ў наступны раўнд[1]. Пасля зыходу ўлетку 2011 года Дзмітрыя Гушчанкі ў мінскае «Дынама» Юрый Васюцін застаўся асноўным брамнікам каманды. Разам з «Віцебскам» вылецеў у Першую лігу па выніках сезона 2011, на працягу трох сезонаў у Першай лізе толькі на паўгады саступаў месца асноўнага брамніка Андрэю Шчарбакову. Па выніках сезона 2014 (у якім правёў усе 30 матчаў чэмпіянату) дапамог «Віцебску» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Да сезона 2015 пачынаў рыхтавацца разам з віцебскай камандай, але ў лютым 2015 года пакінуў «Віцебск»[2]. 26 красавіка 2015 года на Віцебскім ЦСК перад матчам «Віцебска» супраць «Нафтана» адбылася цырымонія провадаў Васюціна з футбола[3]. На той момант ён ужо увайшоў у трэнерскі штаб першалігавай «Оршы». У ліпені 2015 года Васюцін зноў апынуўся ў «Віцебску», заняўшы пасаду трэнера брамнікаў[4]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia