Яанна Хмялеўская
Яа́нна Хмяле́ўская (польск.: Joanna Chmielewska), народжаная Ірэна Барбара Яанна Кюн (польск.: Irena Barbara Joanna Kühn) (2 красавіка 1932 — 7 кастрычніка 2013) — вядомая польская пісьменніца, аўтар іранічных дэтэктываў і заснавальніца гэтага жанра для беларускіх чытачоў. БіяграфіяЯанна Хмялеўская нарадзілася 2 красавіка 1932 года ў Варшаве ў сям'і дырэктара банка. Выхаваннем Яанны займаліся жанчыны — маці, бабка і дзве цёткі, Тэрэса і Люцына. Асабліва моцны ўплыў на Яанну аказала яе цётка Люцына, журналістка. Яна перадала пляменніцы масу карысных ведаў, у прыватнасці, займалася з ёй французскай мовай. З-за акупацыі Яанна была вымушана кінуць школу. Спачатку школьнымі прадметамі з ёй займалася ўсё тая ж цётка Люцына, а пасля, у 1943 годзе, Хмялеўскую аддалі ў інтэрнат пры манастыры Уваскрасення Гасподняга ў Варшаве. Па заканчэнні гімназіі, ужо ў пасляваеннай Польшчы, Хмялеўская паступіла ў Архітэктурную акадэмію. Вялікім архітэктарам яна сябе ніколі не лічыла. Аднойчы, будучы ў Францыі, яна ўбачыла невялікую капліцу ў Арлі і зразумела: такога ёй ніколі не стварыць. Хмялеўская пакінула сваю прафесію і з тых часоў зарабляе пісьменніцкай працай: першы раман «Клін клінам» выйшаў у 1964, а на сённяшні дзень у пісьменніцы за плячыма 60 кніг — дэтэктыўных раманаў і кніг публіцыстычнага характару, уключаючы «Аўтабіяграфію» ў сямі частках. Яанна Хмялеўская — уладальніца шматлікіх літаратурных прэмій, у тым ліку Прэміі Старшыні Савета Міністраў за творчасць для дзяцей і юнацтва (1989), двухразовы лаўрэат прэміі «АТ ЭМПіК» (найбуйнейшая ў Польшчы сетка продажу медыя-носьбітаў) (2000, 2001). Хмялеўская выдатна гуляе ў карты: яна сцвярджае, што навучылася гуляць у карты раней, чым гаварыць. Яе хобі — брыдж, скачкі, калекцыяніраванне бурштыну і марак, выраб пацерак з ракавінак, варажба на картах, складанне кампазіцый з сухіх траў. Пані Яанна ўмее таксама страляць, вышываць і вадзіць машыну. Любіць катоў. Асабістае жыццёЗамуж Хмялеўская выйшла першы раз у 18 гадоў за хлопца па імені Станіслаў, які быў старэйшы за яе на тры гады. У гэтым шлюбе ў яе нарадзілася два сыны — Ежы (нар. у 1951) і Роберт (нар. у 1956). Ежы адвучыўся ва ўніверсітэце радыё і электронікі ў Варшаве, пасля з'ехаў у Алжыр на заробкі. Вярнуўшыся ў Польшчу — адзін час займаўся развядзеннем шампіньёнаў у цяпліцах, у чым яму ахвотна дапамагала пані Яана (пачынаючы ад падбору будаўніка цяпліц да збораў прадукцыі). Пасля многіх гадоў шлюбу ён развёўся і жаніўся зноў на дзяўчыне, якая была значна маладзей яго. Ад першага шлюбу мае дачку Караліну. Другі сын пані Яаны, Роберт, таксама ад'язджаў на заробкі ў Алжыр. Два разы быў жанаты, пасля чаго разам з другой жонкай і дачкой з'ехаў у Канаду і застаўся там жыць. Дачка Моніка нарадзілася ў другім шлюбе. Моніка мае адукацыю ў сферы IT, выйшла замуж за аднакурсніка, жыве ў Таронце. Часта разам з бабуляй (пані Яанай) падарожнічае па Францыі або гасцюе ў яе доме ў Польшчы. Пані Яна вельмі любіць адпачываць у Францыі — на ўзбярэжжы Брэтані ў водалячэбніцах. Творчасць
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia