Яніна Эльжбета Смулэк
Яніна Эльжбета Смулќова[3] (польск.: Janina Elżbieta Smułek (Smułkowa); нар. 24 чэрвеня 1931, Львоў) — польская славістка, першы пасол Польшчы ў Беларусі (1992—1995). БіяграфіяДзяцінства правяла ў Львове. У 1941 годзе разам са сваёй маці і сястрой была дэпартаваная ў Сібір, дзе правяла наступныя 5 гадоў. Пасля рэпатрыяцыі сям’я жыла ў Торуні. У 1957 годзе скончыла Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні па спецыяльнасці паланістыка. У 1965 годзе атрымала доктарскую ступень, у 1978 — ступень доктара габілітаванага. У 1971—1975 кіравала аддзяленнем беларускай філалогіі ў Варшаўскім універсітэце. З 1997 па 2002 год загадвала кафедрай беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку У 1991 годзе была прызначаная генеральным консулам Польшчы ў Беларусі, а ў 1992—1995 гадах — першым паслом Польшчы ў Беларусі. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia