Ян Эманюэль Афі
Ян Эманюэль Афі (нар. 11 лістапада 1995, Цьебісу, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, абаронца беларускага клуба БАТЭ з Барысава. Клубная кар’ераНарадзіўся ў горадзе Цьебісу, але неўзабаве пераехаў з бацькамі ў Ямусукра. Займацца футболам пачаў ва ўзросце 14 гадоў у клубе «Рэнесанс»[3]. Пасля некаторы час выстапаў за клуб «Танда», адкуль перайшоў у «Ганьёа». У жніўні 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна[4]. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 11 верасня 2017 года ў хатнім матчы з «Нафтанам» (1:1), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. Пазней замацаваўся ў стартавым складзе жодзінскай каманды на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль, а з мая зноў стаў выступаць у асноўным складзе. У жніўні 2018 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з жодзінцамі[5]. У верасні 2018 года зноў трапіў у запас. У сезоне 2019 рэгулярна гуляў у стартавым складзе. У снежні 2019 года стала вядома, што абаронца пакідае жодзінскі клуб[6]. У лютым 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, толькі з красавіка па чэрвень не гуляў з-за траўмы. Па выніках сезона 2021 быў прызнаны найлепшым абаронцам дынамаўцаў. У студзені 2022 года адправіўся на прагляд у «Гомель» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[8]. Замацаваўся ў аснове гомельскага клуба. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[9], а ў снежні перайшоў у фінскі «Оўлу»[10], дзе выступаў да канца сезона 2023. У красавіку 2024 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[11]. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia