Ілья Леанідавіч Алексіевіч
Ілья Алексіевіч (нар. 10 лютага 1991, Жодзіна) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераВыхаванец жодзінскага «Тарпеда», гуляў за гэты клуб да 2010 года. У сакавіку 2011 года перайшоў у «Гомель», дзе хутка стаў адным з асноўных паўабаронцаў. 4 жніўня таго ж года, гуляючы ў Лізе Еўропы, адкрыў лік сваім галам у еўракубках, паразіўшы браму турэцкага «Бурсаспора». У лістападзе 2012 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[4]. У сезоне 2013 спачатку выхадзіў на замену, але хутка стаў іграком стартавага складу. 18 жніўня 2013 года ў матчы супраць «Гомеля» атрымаў траўму, з-за якой адсутнічаў да кастрычніка, пасля вярнуўся ў асноўны склад. Першую палову 2014 года правёў у аснове барысаўчан, але ўвосень стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. Першую палову сезона 2015 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня пачаў з’яўляцца на полі і хутка вярнуў месца ў складзе. У студзені 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам грэчаскай Суперлігі «Панэталікос»[5]. Аднак, згуляў усяго тры матчы, пасля чаго атрымаў траўму і доўгі час не з’яўляўся на полі. У маі 2016 года кантракт з грэчаскім клубам быў разарваны па згодзе бакоў[6]. У другой палове 2016 года знаходзіўся без клуба, аднаўляючыся ад траўмы і набіраючы форму. У студзені 2017 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[7]. Пачынаў сезон 2017 у якасці іграка асновы, аднак пазней з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗ»[8]. У складзе жодзінцаў хутка стаў асноўным апорным паўабаронцам, толькі амаль увесь кастрычнік 2017 года прапусціў з-за траўмы. У студзені 2018 года, пакінуўшы «Шахцёр» у якасці свабоднага агента, падпісаў з «Тарпеда-БелАЗ» аднагадовы кантракт[9]. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[10]. Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў трэніравацца з «Мінскам», з якім у лютым 2019 года падпісаў кантракт[11]. Пачынаў сезон 2019 у якасці трывалага іграка асновы, аднак у ліпені атрымаў траўму, з-за якой да канца сезона амаль не з’яўляўся на полі. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[12], аднак у маі 2020 года вярнуўся ў склад каманды. У ліпені 2020 года пакінуў сталічны клуб[13]. У ліпені 2021 года далучыўся да «Крумкачоў»[14], з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сакавіку 2022 года стаў іграком «Гомеля»[15], дзе таксама рэгулярна з’яўляўся ў аснове. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[16]. У студзені 2024 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[17]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую зборную Беларусі. Прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане. 14 лістапада 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Ізраіля. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia