Віктар Юр’евіч Сотнікаў
Віктар Сотнікаў (нар. 27 ліпеня 2001, Рубель) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ. Клубная кар’ераПачынаў займацца футболам у Столінскім раёне, а летам 2014 года далучыўся да акадэміі салігорскага «Шахцёра», з 2018 года пачаў гуляць за дубль клуба. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (11:0), дзе адгуляў другі тайм. Да сезона 2020 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 красавіка 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча з брэсцкім «Дынама» (2:0). У сезоне 2021 стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе каманды, а ў 2022 годзе выхадзіў на замену. У ліпені 2022 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ, падпісаўшы кантракт да канца 2024 года[4]. У барысаўскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі абаронцы. У лютым 2023 года быў аддадзены ў арэнду ва ўзбекскі «Бунёдкар»[5]. У ліпені 2023 года БАТЭ вярнуў абаронцу з арэнды[6]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. 4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia