Алег Сяргеевіч Нікіфарэнка
Алег Нікіфарэнка (нар. 17 сакавіка 2001) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ. Клубная кар’ераВыхаванец магілёўскага «Дняпра», у 2015 годзе перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе мінскага Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). У чэрвені 2018 года пасля заканчэння навучання вярнуўся ў «Дняпро» і стаў выступаць за дубль, аднак ужо ў жніўні таго ж года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У сезоне 2019 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 мая 2019 года, выйшаўшы на поле ў другім тайме ў матчы з гродзенскім «Нёманам» (6:1). У сакавіку 2020 года на правах арэнды стаў іграком брэсцкага «Руха»[4]. Спачатку гуляў за дубль, пасля стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна выхадзіў на замену, а пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. У студзені 2021 года перайшоў у «Рух» на трывалай аснове[5]. У сезоне 2021 пераважна выхадзіў на замену. У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з брэсцкім клубам, а ў сакавіку, пасля таго як «Рух» зняўся з Вышэйшай лігі, быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[6]. У ліпені 2022 года падпісаў паўнавартасны кантракт з клубам з Мінскага раёна[7]. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[8] і неўзабаве стаў іграком мінскага «Дынама»[9]. У сталічным клубе пераважна выхадзіў на замену, з лета 2023 года перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[10] і перайшоў у барысаўскі БАТЭ[11]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Арменіі (2:1). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia