Раман Сяргеевіч Пілецкі
Раман Пілецкі (нар. 14 чэрвеня 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ. Клубная кар’ераПачынаў займацца футболам у структуры мінскага МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце трапіў у барысаўскі БАТЭ, з 2019 года пачаў прыцягвацца да дубля клуба, дзе замацаваўся на наступны год. У 2021 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды БАТЭ. 16 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць мазырскай «Славіі», выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У сакавіку 2022 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[3], аднак не здолеў замацавацца ў складзе. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб[4]. У другой палове 2022 года выступаў за дубль БАТЭ. У лютым 2023 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», які арандаваў паўабаронцу на сезон 2023[5]. У студзені 2024 года, пасля вяртання з арэнды, стаў рыхтавацца да новага сезона з БАТЭ[6]. У сакавіку 2024 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі да канца 2025 года[7]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia