Аляксандр Сяргеевіч Ануфрыеў
Аляксандр Ануфрыеў (нар. 21 ліпеня 1995, Новы Двор, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ. Клубная кар’ераПачынаў займацца футболам у мінскай СДЮШАР «Дынама», у юнацкім узросце перабраўся ў склад барысаўскага БАТЭ. З 2012 года пачаў выступаць за дубль. 18 ліпеня 2015 года згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчан была прадстаўлена ў асноўным дублёрамі. У гэтай сустрэчы адзначыўся голам. У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[5], дзе стаў асноўным іграком і забіў 5 галоў. У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[6], які стаў фарм-клубам барысаўчан. Па заканчэнні сезона 2016 супрацоўніцтва БАТЭ са смалявіцкім клубам было спынена, аднак паўабаронца застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У новым сезоне стаў атрымоўваць менш часу на полі, і ў ліпені 2017 года кантракт быў разарваны[7]. Неўзабаве зноў папоўніў склад «Смаргоні»[8]. Спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў каманду[9]. Са студзеня 2018 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[10]. Стаў адным з асноўных ігракоў, з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог мазырскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезоне 2019 пачынаў у стартавым складзе мазыран, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. Пачатак 2020 года прапусціў з-за траўмы, пасля аднаўлення не здолеў вярнуць месца ў аснове. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Славію»[11]. У жніўні 2020 года стаў іграком «Мінска»[12], дзе трывала з’яўляўся на полі. У студзені 2021 года пакінуў сталічны клуб[13] і стаў трэніравацца з «Іслаччу», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[14]. Пакуніў каманду па пагадненні бакоў у чэрвені 2021 года[15]. У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама» да канца сезона[16], аднак на полі з’яўляўся рэдка. У студзені 2022 года некаторы час трэніраваўся з «Мінскам», але хутка далучыўся да «Гомеля» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[17]. Стаў рэгулярна з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[18]. У студзені 2024 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[19]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia