Смалінінкай
Смалінінкай (літ.: Smalininkai, жам. Smalėninkā, да 1923 г. — Шмаленінгкен або Шмаленінкен[2], ням.: Schmalleningken, у традыцыі Рэчы Паспалітай — Смольнікі, польск.: Smolniki[3]) — горад у Літве, на правым беразе ракі Нёман. Месціцца за 12 км ад Юрбарка. Адміністрацыйны цэнтр Смалінінкайскай сянюніі. НазваНазва горада паходзіць ад літ.: smala — смала; ням.: -ingken — вёска, што даслоўна перакладаецца як «смольная вёска». ГісторыяСмольнікі, хутчэй за ўсё, былі заселены ў канцы XV стагоддзя як важны памежны пункт[4]. Мяжа была ўстаноўлена Мельнскім дагаворам 1422 года паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Дзяржавай Тэўтонскага ордэна, якая пасля 1525 года стала Герцагствам Прусія, а пасля 1701 года — Каралеўствам Прусія[4]. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года стаў мяжой паміж Усходняй Прусіяй і Расійскай імперыяй. У 1871—1914 гадах мяжа праходзіла паміж Германскай і Расійскай імперыямі[4]. Праз Смольнікі праходзіў гандлёвы, а потым і паштовы шлях з Каралеўца ў Коўну. Смольнікі былі пазначаны на карце Каралеўства Прусія 1701 года. У 1792 годзе паселішча стала мястэчкам. У 1845 годзе вёска стала парафіяльнай, а ў 1878 годзе тут была пабудавана праваслаўная царква. У канцы XIX стагоддзя ў вёсцы пражывала 709 чалавек, занятых у асноўным у сельскай гаспадарцы, рачным сплаве і гандлі лесам[5]. Вялікая колькасць спірту прадавалася ў Расійскую імперыю. У 1902 годзе была пабудавана лёгкая чыгунка ад Пагегаў да Смольнікаў. Пасля паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне, у 1920 годзе, паводле Версальскага дагавора, вобласці Германскай імперыі на поўнач ад Нёмана ўтварылі Клайпедскі край пад мандатам Лігі нацый, пры гэтым непасрэдны кантроль і падтрыманне парадку ў новастворанай тэрыторыі былі замацаваны за Францыяй. У выніку Мемельскага паўстання 1923 года тэрыторыя перайшла Літве. У 1925 годзе насельніцтва вёскі было 1,741 жыхароў. У выніку Нямецкага ўльтыматуму Літве ў сакавіку 1939 года тэрыторыя трапіла пад уладу Германіі. Па заканчэнні Другой сусветнай вайны ў 1945 годзе тэрыторыя засталася пад кантролем СССР. У 1945 годзе Смалінінкай атрымаў статус горада, пазней перададзены Літоўскай ССР. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia