Панямуне
Панямуне (літ.: Panemunė, да 1923 г. — Юбермемель, ням.: Übermemel) — горад у заходняй Літве, на беразе Нёмана. Месціцца на мяжы з Калінінградскай вобласцю Расіі, цераз раку ад горада Савецка (да 1946 г. — Тыльзіт). Уваходзіць у склад Пагегаўскай сянюніі Таўрогскага павета. Месціцца за 8 км ад Пагегаў. Найменшы горад Літвы, акрамя таго, гэта адзіны горад Літвы, які не ёсць цэнтрам сянюніі. Панямуне адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Літва. Гісторыя![]() Месца вядома з XIX стагоддзя як правабярэжная частка горада Тыльзіт у Прусіі. Пасля паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне, у 1920 годзе, паводле Версальскага дагавора, вобласці Германскай імперыі на поўнач ад Нёмана ўтварылі Клайпедскі край пад мандатам Лігі нацый, пры гэтым непасрэдны кантроль і падтрыманне парадку ў новастворанай тэрыторыі былі замацаваны за Францыяй. Аддзелены ад Тыльзіту прыгарад на тэрыторыі Клайпедскага краю стаў называцца Юбермемель. ![]() У выніку Мемельскага паўстання 1923 года тэрыторыя перайшла Літве, новыя ўлады далі гораду назву Панямуне (Панямунь). У выніку Нямецкага ўльтыматуму Літве ў сакавіку 1939 года горад трапіў пад уладу Германіі і ізноў стаў часткай Тыльзіту. Па заканчэнні Другой сусветнай вайны ў 1945 годзе тэрыторыя засталася пад кантролем СССР. У 1947 годзе горад перададзены Літоўскай ССР. З 1968 года пасёлак гарадскога тыпу. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. З 1995 года горад. Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia