Яцвяжская мова
Яцвяжская мова, судоўская мова, судзінская мова, мова яцвягаў — адна з мёртвых балтыйскіх моў. На ёй размаўлялі заходнябалцкія плямёны, што ў I — пач. II тыс. н.э. насялялі тэрыторыю паміж Нёманам і вярхоўямі ракі Нараў. Паступова выцесненая польскай, літоўскай і нямецкай мовамі. Блізкая да прускай мовы. Перастала існаваць у XVI ст., сляды захаваліся ў XVIII—XIX ст. у некаторых гаворках беларускай і літоўскай моў у выглядзе асобных запазычанняў. Сувалкійская гаворка аўкштайцкага дыялекту літоўскай мовы, складзеная пад уплывам гаворак яцвягаў, ляжыць у аснове сучаснай літоўскай літаратурнай мовы[2]. Ян Атрэмбскі таксама адзначыў пэўны ўплыў мовы яцвягаў на польскую мову на ўсходзе сучаснай Польшчы — у прыватнасці, на мазавецкую гаворку[3]. Яцвяжская мова доўгі час вывучалася на аснове абмежаванага назоўнага матэрыялу, ажно пакуль не быў апублікаваны знойдзены ў Белавежскай пушчы «Яцвяжскі слоўнічак». Блізкасць да прускай мовыНа думку большасці лінгвістаў, пры ўсіх цяжкасцях і лакунах у даследаванні яцвяжскай мовы гаворкі яцвягаў найбольш блізкія да гаворак балцкага племені прусаў, а таму аднесены да заходняй галіны балтыйскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і[4]. Паводле даследаванняў польскага лінгвіста Яна Атрэмбскага , мова яцвягаў — заходнябалцкая, якая таксама мела некаторыя асаблівасці, характэрныя для славянскіх моў[5][6]. Паводле Ул. Тапарова, у мове «Яцвяжскага слоўнічка» адлюстраваныя пэўныя «пераходныя працэсы ад балцкай стадыі да праславянскай»[7]. Ва ўступе да выдадзенага ў 1545 г. Першага прускага катэхізма гаворыцца: «Яцвягі [Die Sudawen], хоць іх мова і трохі прасцейшая, але здольныя ў гэтай прускай мове, якою выдрукаваны ўвесь гэты катэхізм, зразумець усе словы»[8]. Магчыма, гэта тычылася толькі тэрытарыяльна бліжэйшай да прускіх тэрыторый судаўскай гаворкі. Пра блізасць яцвяжскай да старапрускай мовы сведчыць шэраг лінгвістычных рыс.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia