Яўген Іванавіч Фаміных
Яўген Іванавіч Фаміных (24 снежня 1906 — 22 мая 1977) — савецкі ваеначальнік, генерал-лейтэнант (з 27.06.1945), Герой Савецкага Саюза[1][2]. Камандаваў 25-м танкавым корпусам, які раззброіў і паланіў армію Уласава. БіяграфіяНарадзіўся 24 снежня 1906 года на станцыі Койданава (Дзяржынск), Мінскай губерні ў сям’і рабочага. У 1914 годзе пераехаў на пастаяннае пражыванне ў Залатавуст. Пасля заканчэння паравознай школы, вучнем слесара паступіў у паравознае дэпо. З 1925 года — член ВКП(б)/КПСС. З 1926 года па лістапад 1928 года — сакратар мясцовага райкама ВЛКСМ. На службе ў Чырвонай АрмііУ лістападзе 1928 года прызваны ў Чырвоную Армію. У 1929 годзе скончыў палкавую школу 11-га чыгуначнага палка. У верасні 1930 года звольнены ў запас. У маі 1931 г. зноў прызваны на службу і накіраваны на вучобу ў Саратаўскую бранятанкавую школу. З лістапада 1935 года — слухач ВАМіМ РСЧА імя І. В. Сталіна . У маі 1941 года, пасля заканчэння вучобы, прызначаны камандзірам батальёна цяжкіх танкаў 45-га танкавага палка 23-й танкавай дывізіі ПрыбАВА. Вялікая Айчынная вайнаВайну сустрэў на Паўночна-Заходнім фронце, удзельнічаў у памежнай бітве ў Прыбалтыцы . У жніўні 1941 года прызначаны камандзірам цяжкіх танкаў 56-га танкавага палка 28-й танкавай дывізіі. У канцы жніўня цяжка захварэў і быў адпраўлены ў шпіталь на лячэнне. Са снежня 1941 — выкладчык тактыкі 2-га Харкаўскага танкавага вучылішча. У красавіку 1942 года прызначаны старэйшым памочнікам начальніка аператыўнага аддзела 8-га танкавага корпуса. Быў паранены. У кастрычніку таго ж года прызначаны начальнікам штаба 25-й танкавай брыгады. З лістапада 1942 года — камандзір 12-га асобнага гвардзейскага танкавага палка прарыву, з сакавіка 1943 года — начальнік штаба. З ліпеня 1944 года — камандзір 29-га танкавага корпуса 5-й гвардзейскай танкавай арміі. Корпус асабліва вызначыўся ў танкавай бітве пад Прохараўкай , Белгародска-Харкаўскай , Кіраваградскай , Корсунь-Шаўчэнкаўскай , Уманска-Баташанскай , Вільнюскай , Мінскай і Каўнаскай наступальных аперацыях, пры вызваленні гарадоў: Кіраваграда, Звянігародка, Умань, Барысаў, Маладзечна, Вільнюс. З 10 лістапада 1944 года і да канца вайны — камандзір 25-га танкавага корпуса 3-й гвардзейскай танкавай арміі. Пад камандаваннем Я. І. Фаміных корпус удзельнічаў у Сандамірска-Сілезскай , Ніжня-Сілезскай і Берлінскай наступальных аперацыях, вызваленні гарадоў: Остраў, Фрайштадт , Глогаў, Котбус, Любен . За ўмелае кіраўніцтва часцямі корпуса пры фарсіраванні ракі Одэр і ў наступе на берлінскім напрамку генерал-маёр Я. І. Фаміных быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. 12 мая 1945 года, у раёне горада Прагі, часткамі 25-га танкавага корпуса генерал-маёра Я. І. Фаміных быў узяты ў палон генерал Уласаў. Пасляваенны часЗ ліпеня 1945 па студзень 1947 года камандаваў 25-й танкавай дывізіяй ЦГВ, у якую быў ператвораны 25-й танкавы корпус. 27 ліпеня 1945 года, Я. І. Фаміных прысвоена званне генерал-лейтэнант танкавых войскаў. У снежні 1948 г. з залатым медалём скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Я. Варашылава. У студзені 1949 года прызначаны камандуючым БТіМВ ЗакВО. З сакавіка 1953 года — 1-й намеснік начальніка Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў імя І. В. Сталіна. З лютага 1958 года — камандуючы 6-й гвардзейскай танкавай арміяй. З верасня 1960 года ў адстаўцы. Памёр 22 мая 1977 года ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках. Узнагароды
Цікавыя факты
Памяць
ЗноскіЛітаратура
СпасылкіЯўген Іванавіч Фаміных на сайце «Героі краіны»
|
Portal di Ensiklopedia Dunia