Яўген Кузьміч Казлоў
Яўген Кузьміч Казлоў (2 жніўня 1937, Магілёў — 1998) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1985). БіяграфіяНарадзіўся 2 жніўня 1937 года ў Магілёве. Скончыў у 1962 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура»[1]. З 1962 года працаваў архітэктарам АП-4 у інстытуце «Гомельграмадзянпраекце», з 1963 года — старшым архітэктарам, з 1964 года — кіраўніком групы АП-4, з 1966 года — галоўным архітэктарам праектаў, з 1984 года — намеснікам дырэктара па архітэктуры, а з 1998 года — галоўным архітэктарам інстытута[2][3]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года[4]. Член рэспубліканскай камісіі Саюза архітэктараў БССР[3]. Член КПСС з 1985 года. Пражываў у г. Гомель[4]. Памёр у 1998 годзе[2]. ТворчасцьАсноўныя работы: забудова мікрараёнаў № 7, 8, 10[4] жылога раёна «Аэрадром» (1967—1970), мікрараёны № 11 (1978), № 12 (1979, у сааўтарстве)[1] жылога раёна «Валатава», № 17 (1986, у сааўтарстве), квартала № 35[1] у Навабеліцы[2] і Крышталь па вул. Ільіча (1975, у сааўтарстве)[1], комплекс інтэрнатаў завода «Гомсельмаш» (1977—1983)[4] у Гомелі; прымаў удзел у праектаванні мікрараёнаў № 2 Рагачова (1981[4])[1], № 4 у Рэчыцы[2], у Светлагорску[1]. Браў удзел у распрацоўцы генеральных планаў Рэчыцы і Мазыра[2]. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970); Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1979), Гомельскага аблвыканкама. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР яму прысвоена званне «Заслужаны архітэктар БССР» (1985)[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia