Яўген Станіслававіч Атрошчанка
Яўген Станіслававіч Атро́шчанка[2] (нар. 25 лістапада 1948) — вучоны ў галіне кардыялогіі, доктар медыцынскіх навук (1992). БіяграфіяНарадзіўся ў Мінску. У 1973 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. З 1978 года працуе ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце кардыялогіі (сучасны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія»), галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі хранічнай сардэчнай недастатковасці (у 1994—2011 гадах яе загадчык[3]). Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па праблемах патагенезу ішэмічнай хваробы сэрца, атэрасклерозу і сардэчнай недастатковасці ў сардэчна-сасудзістых хворых і шляхах дыферэнцыраванай і індывідуалізаванай тэрапіі хворых ішэмічнай хваробай сэрца і сардэчнай недастатковасцю. Сярод апублікаванага:
УзнагародыЛаўрэат Прэміі Нацыянальн6ай акадэміі навук Беларусі 2011 года за цыкл прац «Распрацаваць і ўкараніць спалучаны спосаб энда- і эпікардыяльнай рэсінхранізацыі сэрца і карэкцыі атрыявентрыкулярнай недастатковасці ў хворых з цяжкай хранічнай сардэчнай недастатковасцю»[4]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia