Яўген Сяргеевіч Малашэвіч
Яўген Малашэвіч (нар. 10 снежня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Мінск». Клубная кар’ераВыхаванец клуба «Мінск», з 2019 года пачаў выступаць за дубль. У 2020 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 26 ліпеня 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць БАТЭ (0:6). У сезоне 2021 стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе, таксама гуляў за моладзевую каманду «Мінска» ў Юніёрскай лізе УЕФА. Сезон 2022 пачынаў у складзе сталічнага клуба, а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў пінскую «Хвалю»[4], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[5], і ў ліпені быў арандаваны «Гомелем»[6], дзе звычайна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Гомель»[7]. У студзені 2023 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з «Мінскам»[8]. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia