Руслан Міхайлавіч Лісаковіч
Руслан Лісаковіч (нар. 22 сакавіка 2002, Мар’іна Горка) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Мінск». Старэйшыя браты Руслана, Віталь і Дзмітрый, таксама футбалісты. Клубная кар’ераУ юнацкім узросце далучыўся да салігорскага «Шахцёра» ўслед за старэйшымі братамі, выступаў за дубль. З красавіка па ліпень 2019 года на правах арэнды гуляў у Другой лізе за «Узду», дзе быў адным з лідараў каманды, пасля зноў апынуўся ў дублі «Шахцёра». У сакавіку 2020 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі» да канца сезона[2], здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і неўзабаве падпісаў двухгадовы кантракт з клубам[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць мазырскай «Славіі» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з асноўных ігракоў каманды. Пачатак сезона 2022 прапусціў з-за траўмы, з лета вярнуў месца ў аснове. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[4]. У лютым 2023 года стаў іграком махачкалінскага «Дынама» з Першай лігі Расіі[5]. Пакінуў клуб у студзені 2024 года[6]. У лютым 2024 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[7]. У ліпені 2024 года разарваў пагадненне з гродзенскім клубам[8] і стаў іграком «Мінска»[9]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы. У 2021 годзе стаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі, гуляў за яе ў кантрольных матчах. У жніўні 2021 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 8 верасня 2021 года, калі выйшаў у стртавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Бельгіі (0:1) і быў заменены ў другім тайме. 1 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (2:0). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia