100 беларускіх рублёў
100 рублёў (сто рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, законны плацежны сродак, уведзены з 1992. Дызайн купюры апошні раз быў абноўлены ў 2022 і прысвечаны Мінскай вобласці. Купюра надрукавана ў Расіі на Дзяржзнаку[1]. Гісторыя199225 траўня 1992 у абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 100 рублёў. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак зубра, на адваротным баку — герб «Пагоня». 1 студзеня 2001 года гэта банкнота была выведзена з абарачэння[2]. Беларускія банкноты гэтага часу атрымалі народную назву «зайчыкі» за выявы жывёл на іх (на пярэднім баку купюры ў 1 рубель быў намаляваны заяц). Ідэя такога дызайну нарадзілася па матывах галандскіх гульдэнаў, а выявы жывёл былі ўзятыя мастаком Канстанцінам Хацяноўскім з энцыклапедыі «Звяры і птушкі нашай краіны» (1957)[3][4]. Гэтыя плацежныя сродкі паступова замянілі сабой карткі спажыўца. Абменны курс савецкага рубля да «зайчыка» быў 1 да 10. Гэта значыць, што за 100 беларускіх рублёў трэба было аддаць 1000 савецкіх. 20001 студзеня 2000 з'явілася 100-рублёвая купюра новага ўзору. На ейным пярэднім баку размяшчалася выява Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. На адваротным баку — сцэна з балета Яўгена Аляксандравіча Глебава «Выбранніца». Выведзена з абарачэння 1 студзеня 2017[5]. 20115 верасня 2011 дызайн купюры быў нязначна зменены. Гэта банкнота была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2017[6]. 2016У 2016 у Беларусі адбылася дэнамінацыя, і з 1 ліпеня была ўведзена купюра наміналам 100 рублёў новага ўзору. Банкноты былі надрукаваны ў 2009, але тады не былі ўведзены ў абарачэнне ў сувязі з эканамічным крызісам і захоўваліся ў Нацыянальным банку[7]. Дызайн купюры прысвечаны Мінскай вобласці. На пярэднім баку банкноты была размешчана выява замка Радзівілаў у Нясвіжы. На адваротным баку — калаж на тэму тэатра і народных святаў. Там можна ўбачыць скрыпку, бубен, жалейку, а таксама сімвалы народных святаў — «Калядную зорку», казу, тэатр «Батлейку». Купюра была надрукавана брытанскай фірмай «De La Rue»[8]. У 2022 дызайн банкноты быў абноўлены і выкарыстоўваецца зараз. Сучасны выглядСучасная 100-рублёвая купюра была ўведзена ў абарачэнне з 1 ліпеня 2022. Памер 151 x 72 мм[9]. Дызайн банкноты мае некалькі адрозненняў у параўнанні з 2009 годам. Сярод іх — сучасны выгляд помніка архітэктуры, пазначаны 2022 год выпуску, зменены некаторыя элементы абароны. Купюра была надрукавана ў Расіі на Дзяржзнаку[1][10]. Гл. таксамаКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia