12-я армія (Германская імперыя)
12-я а́рмія (ням.: 12. Armee / Armeeoberkommando 12 / A.O.K. 12) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны. Была сфармавана ў жніўні 1915 года шляхам перайменавання Групы армій Гальвіца. Увесь час свайго існавання ваявала выключна на Усходнім фронце. Была расфармавана 9 кастрычніка 1916 года, калі яе камандуючы генерал ад інфантэрыі Макс фон Фабек быў пераведзен у 8-ю армію. Гісторыя баявых дзеянняў![]() 9 лютага 1915 года Рэзервовы Гвардзейскі корпус быў перайменаваны ў Групу армій Гальвіца. 18 сакавіка яе камандуючы быў павышаны да армейскага ўзроўня і 7 жніўня яго Група армій атрымала назву 12-й арміі. ![]() 22 ліпеня арміі Цэнтральных дзяржаў перашлі Віслу. У жніўні 4-я расійская армія пакінула Івангарадскую крэпасць. У ходзе працягваючагася расійскага адступлення Варшава апынулася ў акружэнні і 12-я армія, скарыстаўшы гэтую магчымасць, узяла яе 4 — 5 жніўня. На пачатку верасня штаб размяшчаўся ў Гродне, з 29 верасня — у Лідзе.
Баявы склад па стану на жнівень 1915 годаКамандуючыя
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia