52 корпус (Германская імперыя)
52-гі Корпус (ням.: Generalkommando zbV 52) — воінскае злучэнне карпуснога ўзроўню імперскай Германскай Арміі ў часы Першай сусветнай вайны. Быў сфармаваны ў верасні 1916 і праіснаваў да канца вайны[1]. Гісторыя52-гі[2] Корпус (z.b.V.)[3] быў сфармаваны ў верасні 1916[4]. З пачаткам акопнай вайны вярхоўнае камандаванне германская армія вызначыла, што ўжо немагчыма прытрымлівацца традыцыйнай каманднай структуры корпуса, які складаўся з дзвюх дывізій. Калі часам (і месцамі) хапала корпуса з дзвюх дывізій, то іншы раз былі неабходны 5 ці 6 дывізій. Такім чынам, у часы камандавання Гіндэнбурга (з лета 1916 года) былі ўтвораны штабы карпусоў без падначаленых дывізій[5]. Гэтыя карпусы атрымалі найменні Генеральнае камандаванне спецыяльнага Прызначэння (ням.: Generalkommandos zur besonderen Verwendung). 52-гі Корпус удзельнічаў у Румынскай кампаніі. З пачатку свайго існавання і да студзеня 1928 года 52-гі Корпус быў таксама вядомы, як Дунайская армія[6] хаця так і не дасягнуў памеру арміі. КамандуючыУвесь час існавання арміі ёю камандаваў генерал ад інфантэрыі Роберт фон Кош[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia