17-я армія (Германская імперыя)
17-я а́рмія (ням.: 17. Armee / Armeeoberkommando 17 / A.O.K. 17) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны. Была сфармавана 2 лютага 1918 года ў Францыі на базе 14-й арміі. Удзельнічала толькі ў баявых дзеяннях на Заходнем фронце. Гісторыя баявых дзеянняў17 армія была адной з трох армій (разам з 18-й і 19-й), якія былі ўтвораныя ў канцы 1917 (пачатку 1918) года з войскаў, якія былі перакінутыя з Усходняга фронту. Яны павінны былі прыняць удзел у Вясновым наступленні Людэндорфа. Германцы адчувалі, што гэта адзіны шанц перамагчы перад тым, як прыбудзе вялікая армія з неабмежаванымі рэсурсамі са ЗША. Яны таксама мелі часовую перавагу над супернікам у 50 дывізій, якія яны змаглі зняць з Усходняга фронту пасля падпісання Брэсцкага міру. Пад канец вайны ўваходзіла ў склад групы армій Рупрэхта Баварскага. Баявы склад на 30 кастрычніка 1918 года
Камандуючыя
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia