2-я армія (Германская імперыя)
2-я а́рмія (ням.: 2. Armee / Armeeoberkommando 2 / A.O.K. 2) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны. ГісторыяБыла сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 годзе на базе IIІ Армейскай Інспекцыі. Удзельнічала ў баявых дзеяннях у складзе Заходняга фронта. Галоўнай задачай арміі, згодна с планам Шліфена, была падтрымка манёўра 1-ай арміі з мэтай абкружыць левы фланг французскай арміі каля Парыжу. 20 жніўня 2-ая армія аблажыла і 25 жніўня ўзяла ланцуг крэпасцяў вакол Намюра і ваявала супраць французскай 5-ай арміі пад камандаваннем генерала Шарля Ланрэзака ў бітвах пры Шарлеруа 23 — 24 жніўня 1914 года і пры Санкт-Квенціне 29 — 30 жніўня 1914 года. 2-я армія несла асноўны цяжар атацы саюзнікаў у бітве на Соме. З часам яна ўзмацнілася да такой ступені, што было прынята рашэнне падзяліць яе на дзве досыць магутных арміі. Такім чынам, 19 ліпеня 1916 года з правага (паўночнага) крыла 2-й арміі была сфармавана 1-я армія. Былы камандзір 2-й арміі генерал ад інфантэрыі Фрыц фон Белаў прыняў камандаванне 1-й арміяй, а 2-я армія атрымала новага камандуючага генерала ад артылерыі Макса фон Гальвіца. Фон Гальвіц таксама быў прызначаны камандзірам Групы армій Гальвіца, каб каардынаваць дзеянні абедзвюх армій на Соме. У канцы вайны 2-я Армія ўваходзіла ў Групу армій Рупрэхта Баварскага. Баявы склад на 1914 год
![]() Камандуючыя
Гл. таксамаБаявы расклад Германскай імперскай арміі ў 1914 годзе Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia