9-я армія (Германская імперыя)
9-я а́рмія (ням.: 9. Armee / Armeeoberkommando 9 / A.O.K. 9) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны. Была сфармавана ў верасні 1914 года ў Брэслаў на базе часткі 8-й арміі і рэзерваў для кіравання германскімі войскамі на паўднёвым участку Усходняга фронту. Была расфармавана 30 ліпеня 1916 года, затым зноў утворана ў Трансільваніі для ўдзелу ў Румынскай кампаніі. 19 чэрвеня 1918 года была перакінута на Заходні фронт, дзе і была канчаткова распушчана 18 верасня. Гісторыя баявых дзеянняўПершае фарміраваннеШтаб-кватэра 9-й арміі першага фарміравання размяшчалася ў Брэслаў, пад яе камандаванне перайшлі войскі з 8-й арміі, армій Заходняга фронту і 1-й аўстра-венгерскай арміі. Першапачаткова заняла паўднёвы сектар Усходняга фронту на левым крыле 1-й аўстра-венгерскай арміі. Баявы склад на 1 кастрычніка 1914 года
Камандуючыя
Другое фарміраваннеНовая 9-я армія была створана 6 верасня 1916 года ў Трансільваніі для ўдзелу ў Румынскай кампаніі. Была расфармірована 18 верасня 1918 года на Заходнім фронце. Разам з 1-й аўстра-венгерскай арміяй яны ўтварылі Зібенбуржскі сектар.
Баявы склад на верасень 1916 годаКамандуючыя
Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia