20 беларускіх рублёў

20 беларускіх рублёў
Краіна
Намінал 20 Br
Шырыня 143 міліметр
Вышыня 72 міліметр
Аверс
Аверс
Рэверс
Рэверс

20 рублёў (дваццаць рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, законны плацежны сродак, уведзены з 2000. Дызайн купюры апошні раз быў абноўлены ў 2020 і прысвечаны Гомельскай вобласці.

Гісторыя

1992

У 1992 у абарачэнне былі ўведзены першыя папяровыя грашовыя адзінкі Рэспублікі Беларусь. Беларускія банкноты гэтага часу атрымалі народную назву «зайчыкі» за выявы жывёл на іх (на пярэднім баку купюры ў 1 рубель быў намаляваны заяц). Ідэя такога дызайну нарадзілася па матывах галандскіх гульдэнаў, а выявы жывёл былі ўзятыя мастаком Канстанцінам Хацяноўскім з энцыклапедыі «Звяры і птушкі нашай краіны» (1957)[1][2].

Гэтыя плацежныя сродкі паступова замянілі сабой карткі спажыўца. Абменны курс савецкага рубля да «зайчыка» быў 1 да 10.

Аднак сярод гэтага шэрагу банкнот наміналу ў 20 рублёў не было.

Упершыню 20-рублёвая купюра была выпушчана толькі 1 студзеня 2000 года. На ейным пярэднім баку была размешчана выява будынка Нацыянальнага банка. На адваротным баку — фрагмент інтэр’ера будынка Нацыянальнага банка. Гэта купюра была выведзена з абарачэння 1 сакавіка 2013[3].

20 рублёў узору 2000. Пярэдні бок.
20 рублёў узору 2000. Адваротны бок.

2016

У 2016 у Беларусі адбылася дэнамінацыя, і з 1 ліпеня была ўведзена купюра наміналам 20 рублёў новага ўзору. Банкноты былі надрукаваны ў 2009, але тады не былі ўведзены ў абарачэнне ў сувязі з эканамічным крызісам і захоўваліся ў Нацыянальным банку[4].

На пярэднім баку новых 20 рублёў быў размешчаны малюнак палаца Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі. На адваротным баку — калаж, прысвечаны тэме духоўнасці: звон, Тураўскае Евангелле, старажытны горад Тураў, фрагменты разьбы[5]. Дызайн купюры прысвечаны Гомельскай вобласці, наклад быў надрукаваны брытанскай фірмай «De La Rue»[6].

20 рублёў узору 2009. Пярэдні бок.
20 рублёў узору 2009. Адваротны бок.

Сучасны выгляд

З 23 сакавіка 2020 у абарачэнне была ўведзена абноўленая банкнота наміналам 20 беларускіх рублёў. Памер — 143 x 72 мм.

20 рублёў узору 2023. Пярэдні бок.
20 рублёў узору 2023. Адваротны бок.

Дызайн банкноты мае некалькі адрозненняў у параўнанні з 2009 годам. Сярод іх — сучасны выгляд помніка архітэктуры, пазначаны 2020 год выпуску[7].

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Полина Конога. Сага о рубле (руск.). 25.by. Издательский дом «Беларусь сегодня».
  2. Ілля Лапацін. Помніце першыя беларускія грошы «зайчыкі»? Аказваецца, аўтар перамаляваў іх з энцыклапедыі пра жывёл. Тут яшчэ шмат цікавых фактаў пра беларускія рублі . CityDog (24 жніўня 2023).
  3. 20 рублёў|Выведзеныя з абарачэння банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь . www.nbrb.by. Праверана 16 чэрвеня 2025.
  4. Описание денежных знаков образца 2009 года и их основные признаки подлинности. Дата обращения: 25 августа 2019. Архивировано 6 сентября 2020 года.
  5. Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2009 года, якія знаходзяцца ў абарачэнні. 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь . www.nbrb.by. Праверана 16 чэрвеня 2025.
  6. Новые белорусские деньги сделаны в Евросоюзе. naviny.by (10 лістапада 2015). Праверана 15 чэрвеня 2025.
  7. Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2009 года 2020 года выпуску, якія знаходзяцца ў абарачэнні. 20 рублёў . Нацыянальны банк Беларусі.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya