Тураўскае Евангелле
Тураўскае Евангелле або Тураўскія лісткі, бо захавалася толькі 10 аркушаў — рукапіснае евангелле-апракас, створанае ў XI стагоддзі, напісана кірыліцай. Захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы. Адзін з найбольш ранніх помнікаў славянскай кніжнай пісьменнасці, і найбольш ранняя кніга на беларускіх землях, якая дайшла да нашага часу. ГісторыяАд рукапісу захавалася 10 лістоў. Іх знайшлі ў Тураве ў 1865 годзе ў скрыні з-пад вугалю ўдзельнікі археаграфічнай экспедыцыі, якую арганізавала Віленская навучальная акруга — Нікадзім Сакалоў, звышштатны настаўнік Віленскай навучальнай акругі, і Васіль Гразноў, настаўнік малявання Віленскай гімназіі[1]. На двух аркушах захаваліся два ўкладныя запісы пачатку XVI ст. (1508 і 1513 гадоў) на землі тураўскай Праабражэнскай царкве, у тым ліку на сенажаці каля Верасніцы, ад князя Канстанціна Астрожскага[2]. Уклады былі пацверджаны ў 1731 і ў 1790 гадах, пра што на палях таксама зроблены запісы. Рукапіс паступіў у Віленскую публічную бібліятэку, быў вывучаны і выдадзены. У 1868 годзе было выпушчана хромалітаграфічнае выданне Тураўскага евангелля (якое, аднак, недастаткова якасна перадавала яго выгляд і давала старонкі рукапісу не паслядоўна). У 1869 годзе ў Вільні выйшла даследаванне, якое падрыхтаваў Пётр Гільтэбрант[3] — «Тураўскае евангелле XI ст.: 1. Кароткія звесткі пра Тураўскае евангелле; 2. Старажытны тэкст з сучасным побач і з адзнакамі па Астраміраву евангеллю». У 1876 годзе Ізмаіл Сразнеўскі выдаў яго ў Санкт-Пецярбургу. У 2014 годзе Алесь Суша (Нацыянальная бібліятэка Беларусі) падрыхтаваў факсімільнае ўзнаўленне рукапісу ў суправаджэнні навуковых даследаванняў[4]. Апісанне![]() Рукапіс напісаны ўставам каштанавым чарнілам на шчыльным, лашчоным пергаменце з лінейкамі, праведзенымі шрыфтам. Загалоўкі напісаны кінавар’ю. Выкарыстаны лісты памерам каля 22,2 см даўжынёй і 17,8 см шырынёй, разлінееныя на 17—18 радкоў. У захаваных фрагментах налічваецца адзінаццаць ініцыялаў з літар «О», «Р» і «В»[5]. Загалоўныя літары маляўнічыя, досыць вялікія; асобныя з іх дасягаюць 7,5 см вышыні, займаючы 8 радкоў тэксту. Большасць ініцыялаў мадэліравана ў тры колеры: чырвоны, сіні, зялёяы. Ініцыялы выкананы ў дзвюх манерах — лінеарна-контурнай і сілуэтнай. Сілуэтныя ініцыялы болып выразныя; у асобпых з іх можна адзначыць першапачатковыя формы таго пышнага рэпрэзентатыўнага стылю, які быў характэрны для некаторых познераманскіх рукапісаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia