75-ы грэнадзёрскі полк СС (1-ы беларускі)
75-ы грэнадзёрскі полк войскаў СС (1-ы беларускі) (ням.: Waffen-Grenadier Regiment der SS nr 75 (weissruthenische nr 1)) — падраздзяленне войскаў СС, складзенае з беларусаў. Адзінае канчаткова сфармаванае падраздзяленне 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС (1-й беларускай)[1]. У беларускай эміграцыйнай літаратуры таксама вядомы як 1-ы беларускі нацыянальны полк або 1-ы беларускі полк. НазваБеларуская брыгада СС складалася толькі з 1-га беларускага грэнадзёрскага палка (ням.: Waffen-Grenadier-Regiment der SS nr 1 (weissruthenische)). 10 лютага 1945 года полк брыгады атрымаў новую назву — 86-ы грэнадзёрскі полк СС (1-ы беларускі) (ням.: Waffen-Grenadier Regiment der SS nr 86 (we-issruthenische nr l))[1]. 9 сакавіка у сувязі з пераводам брыгады ў дывізію полк змяніў назву на 75-ы грэнадзёрскі полк СС (ням.: Waffen-Grenadier Regiment der SS nr 75 (weissruthenische nr 1)). Гэта было выклікана тым, што 86-ы полк ужо існаваў у 32-й танкава-грэнадзёрскай дывізіі СС «30-га студзеня»[1]. Шлях палкаНа базе 75-га палка былой 30-й дывізіі (2-й рускай) ствараўся 3-і батальён, а з 76-га палку — 1-ы і 2-і батальёны палка. У кожным батальёне знаходзілася пэўная колькасць немцаў, якія выконвалі ролю інструктараў[1]. 25-27 сакавіка Астроўскі наведаў дывізію і прыняў удзел ва ўрачыстасцях на гонар гадавіны абвяшчэння БНР. У межах святкаваньня адбыўся парад падраздзяленняў дывізіі[2]. 3 красавіка Кушаль прыехаў у дывізію і адзначаў, што ішло раззбраенне беларусаў, а побач з кожным батальёнам стаяў нямецкі атрад з 50 узброеных чалавек[3]. 25 красавіка 1945 года 3-і батальён палка[3] прыбыў у мястэчка Айзенштайндорф (Чэхія), дзе 28 красавіка ўсе батальёны былі сабраныя, а на чале палка неафіцыйна стаў Францішак Кушаль[1]. 30 красавіка дывізія ў складзе гэтага палка здалася 5-й арміі ЗША разам з дывізіяй Мальцава ў Цвізелі. СкладУ склад палка ўваходзілі:[1]
Камандны складНямецкі камандны склад
Беларускі камандны склад
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia