Ігнат Тадэвушавіч Горват
Ігнат Тадэвушавіч Горват (польск.: Ignacy Horwatt, руск.: Игнат Тадеушевич Горватт) (1764, Мазырскі павет, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая — каля 1826, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя) — буйны землеўласнік Расійскай імперыі, пачынальнік узвышэння роду Горватаў. Мазырскі гродскі суддзя (1782—1795) і паралельна мазырскі цывільна-вайсковы камісар (1790—1793), дэпутат дваранства (вывадовы дэпутат) Рэчыцкага павета (1795—1801), старшыня рэчыцкага павятовага гранічнага (межавага) суда (1814—1817). Паходжанне і сям’яНалежаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Горватаў гербу «Побаг», прадстаўнікі якога займалі розныя земскія пасады ў Мазырскім павеце ВКЛ. Быў сынам мазырскага ротмістра Тадэвуша Базылевіча Горвата і быў хрышчаны ў каталіцтва ў мазырскім касцёле ў 1764 годзе. Верагодна, нарадзіўся ў бацькавым маёнтку Ліпаў. Ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Юзэфай Феліцыянаўнай Рудніцкай (пам. пасля 04.05.1812), якая была дачкой шляхціца-каталіка Феліцыяна Бенядыктавіча Рудніцкага (каля 1747 — пасля 13.03.1816), палкоўніка польскіх войскаў, кавалера Ордэна Св. Станіслава, уладальніка маёнтка Паставічы Бабруйскага павета, і шляхцянкі-каталічкі Францішкі Багушэвіч. Ад жонкі меў дзяцей, ахрышчаных у каталіцтва:
Службовая дзейнасцьІгнат Тадэвушавіч Горват змог дабіцца значных кар’ерных поспехаў у Мазырскім павеце ВКЛ — служыў на высокіх земскіх пасадах мазырскага гродскага суддзі (1782—1795) і паралельна мазырскага цывільна-вайсковага камісара (1790—1793), а пазней (пасля падзелаў Рэчы Паспалітай) у Рэчыцкім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі — служыў па выбару дваран на пасадзе вывадовага дэпутата (дэпутата дваранства) ад Рэчыцкага павета ў мінскім дваранскім дэпутацкім сходзе (1795—1801) і старшыні рэчыцкага павятовага гранічнага (межавага) суда (1814—1817)[1]. ![]() Ён не ўдзельнічаў у бураломных падзеях беларускай гісторыі канца XVIII — пачатку XIX ст., звязаных з паўстаннем 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі і падзеламі Рэчы Паспалітай, і яго маёнткі не былі секвестраваны расійскімі ўладамі[1]. Маёнткі![]() Пад канец жыцця валодаў значным маёнткам Ліпаў у Рэчыцкім павеце. Займаўся там паспяховым вырабам гарэлкі[1]. Напрыклад, у 1809 г. у сваім лісце Ігнат Горват прапаноўваў былому мазырскаму павятоваму маршалку (1805—1808) Феліксу Янавічу Яленскаму купіць у яго гарэлкі, заўпэўніваючы, што яна «найлепшага гатунку, роўнай якой да таго не бачана»[1]. У 1829 г. яго сыны вырашылі падзяліць спадчыну. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia