Азербайджанскі дзяржаўны сімфанічны аркестр імя Узеіра Гаджыбекава
Азербайджанскі дзяржаўны сімфанічны аркестр імя Узеіра Гаджыбекава (азерб.: Azərbaycan Dövlət Simfonik Orkestri) — адзін з найбуйнейшых музычных калектываў Азербайджана. Быў заснаваны ў 1920 годзе, адным з першых у СССР, па ініцыятыве заснавальніка азербайджанскай прафесійнай музыкі Узеіра Гаджыбекава. У фарміраванні аркестра прымалі непасрэдны ўдзел такія дырыжоры, як Рэнэ Батон (Францыя), Ота Клемперэр (Германія), Фрыц Штидри (Аўстрыя), Мікалай Галаванаў (Расія) і іншыя. Аркестр з'яўляецца лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу 1967 года. У рэпертуар сімфанічнага аркестра ўваходзяць творы азербайджанскіх і замежных кампазітараў. Імя Узеіра Гаджыбекава аркестр носіць з 1944 года. А ў 1960 годзе ён стаў заслужаным калектывам рэспублікі. З вялікім поспехам праходзілі гастролі аркестра ў ЗША, Еўропе (Германія, Швейцарыя, Францыя, Англія), Азіі (Егіпет, Турцыя) і іншых замежных краінах. Дырыжоры аркестра
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia