Амерыканскае Самоа


Амерыканскае Самоа
American Samoa
Дэвіз: ««Samoa, Muamua Le Atua» (Samoan)»
Гімн: «Amerika Samoa»
Афіцыйная мова англійская, самаанская
Сталіца Пага-Пага (дэ-факта), Фагатога (рэзідэнцыя ўрада)
Тэрыторыя
 • Агулам 199 км² (212-я ў свеце)
 • % воднай паверхні 0
Насельніцтва Амерыканскага Самоа
 • Ацэнка (2009) 65,628 чал. (196-я)
 • Перапіс (2000) 57,291 чал.
 • Шчыльнасць 326 чал./км² (35-е месца)
ВУП (ППЗ)
 • разам (2007) 575,3 міл. дол.
Валюта долар ЗША
Інтэрнэт-дамен .as
Код ISO AS
Код МАК ASA
Тэлефонны код +1684
Часавыя паясы UTC-11, Samoa Time Zone[d] і Pacific/Pago_Pago[d][1]
Аўтамабільны рух справа[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амерыканскае Самоа (англ.: American Samoa, на самоа: Amerika Sāmoa) — залежная тэрыторыя ЗША, якая знаходзіцца ва ўсходняй частцы архіпелага Самоа і на атоле Суэйнс у Ціхім акіяне. Сталіца — горад Пага-Пага. Астатнія астравы архіпелагу належаць незалежнай краіне Самоа.

Гісторыя

Астравы былі заселеныя 3000 гадоў таму. Еўрапейцы высадзіліся тут у 1606 годзе, калі астравы былі адкрытыя іспанскім вандроўнікам дэ Куірасам, але аб іх забылі, а новае адкрыццё астравоў для еўрапейцаў адбылася ў 1722 годзе. У 1768 годзе экспедыцыя Буганвіля правяла даследаванне астравоў. У 1889 годзе архіпелаг Самоа быў падзелены на заходнюю частку (сучаснае незалежнае Самоа), якая дасталася Германіі і ўсходнюю (сучаснае Амерыканскае Самоа), якая дасталася ЗША. Вялікабрытанія, у замен на адмову ад астравоў Самоа, атрымалі астравы Тонга, Ніуэ і Саламонавы астравы.

Да 1951 году Усходняе Самоа кіравалася ВМС ЗША. У 1948 годзе былі ўведзеныя элементы самакіравання. Пасля закрыцця вайскова-марской базы тэрыторыя была перададзеная пад кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў ЗША. У 1960 годзе была прынятая першая канстытуцыя тэрыторыі, а ў 1977 годзе прайшлі першыя губернатарскія выбары.

Спасылкі

  1. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/australasia
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya