Аўгустаў
Аўгу́стаў, Аўгусто́ў (польск.: Augustów) — горад на паўночным усходзе Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Аўгустоўскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Аўгустаў. Знаходзіцца на Аўгустоўскім канале, каля граніцы з Рэспублікай Беларусь. Колькасць насельніцтва — 30,4 тыс. чал. (2008). ГісторыяПаселішча ўзнікла на дзяржаўных землях, што знаходзіліся ў трыманні Радзівілаў (Гарадзенскае і Кнышынскае староствы). У 1526 або 1527 годзе Ян Радзівіл заклаў карчму на рацэ Мета (Нета), на вялікім шляху з Гродна да Праўдзішак. У 1540 годзе каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала фальварак, названы Зігмунтова ў гонар мужа (Жыгімонта I) і сына (Жыгімонта II Аўгуста)[2]. ![]() Першы ўспамін пра Аўгустоў, мястэчка ў Падляскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, датуецца 1555 годам. 17 мая 1557 года Жыгімонт II Аўгуст надаў Аўгустову Магдэбургскае права і дазволіў праводзіць 2 кірмашы штогод; пазней вялікі князь заснаваў у мястэчку праваслаўную царкву[2]. У 1561 годзе горад атрымаў герб «у блакітным полі пад мітрай залатая манаграма S[igismundus] A[ugustus] і літары R[ex] P[oloniae]»[3]. У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. З 1570 года цэнтр Аўгустоўскага староства. У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 года — у Расійскай імперыі. З 1837 года цэнтр Аўгустоўскай губерні. У 1915—1918 гадах падчас Першай сусветнай вайны Аўгустаў акупіраваны германскімі войскамі. 1 студзеня 1919 года паводле пастановы I з’езда КП(б) Беларусі горад увайшоў у склад БССР, дзе меў стаць цэнтрам павета («падраёна»)[4]. Але немцы не пакінулі Аўгустаў пасля паражэння Германіі ў вайне, у той жа час ствараліся літоўскія і польскія ўзброеныя фарміраванні, у наваколлях адбываліся ваенныя сутычкі. Пасля адыходу немцаў у ліпені 1919 года ў горад увайшлі польскія войскі. У 1919 i 1920 гадах адбываліся польска-літоўскія сутыкненні за кантроль над гэтай мясцовасцю. Пасля Польска-савецкай вайны (1919—1921) паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора горад увайшоў у склад Польшчы. Цэнтр Аўгустоўскага павета Беластоцкага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1939 года ў Беларускай ССР. З 1940 года цэнтр Аўгустоўскага раёна Беластоцкай вобласці. У 1941—1944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Аўгустоў Польшчы. Насельніцтва
Славутасці
Галерэя
Гарады-пабрацімыВядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia